Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насьць ад раку была ў 1923 г. роўнай 34.078, а ў 1924 г. — 35.411. У Ленінградзе (да 1912 г.) памерла за 10 г — 15.225 чалавек, г. зн. 1525 чалавек памірала штогод (Тоічкін). У Германіі за 1923—1926 г. г. сярэдні лік хворых на злаякасныя пухліны за год быў роўны 58.000 чалавек. У СССР, як відаць, гэта сьмяротнасьць роўна 150.000-160.000 чалавек у год.

Сярэдняй лічбай можна лічыць 10 сьмярцей ад рака на 10.000 насельніцтва.

Для больш рэальнага ўяўленьня пра значэньне гэтай сьмяротнасьці можна зрабіць параўнаньні з іншымі прычынамі сьмерці. З ніжэй паданых лічбаў мы бачым, што рак займае вельмі значнае месца ў агульным радзе прычын сьмяротнасьці.

Прычына сьмерці (на 10.000 насельніцтва):

Гады Органы крывязвароту. Тубэркулёз Старасьць Рак
Германія 1925 17,3 проц. 12,2 проц. 13,3 проц. 10,3
Баварыя 1925 14,0 " 9,0 " 10,0 " 9,0
Англія 1921 11,7 « 9,2 „ - 10,1

Значэньне раку, як прычыны сьмяротнасьці, у шматлікіх краінах падкрэсьліваецца тым, што процант сьмяротнасьці ад раку ў агульнай сьмяротнасьці гэтых краін пачынае прыроўнівацца да процанту сьмяротнасьці ад тубэркулёзу і нават прэваляваць над апошнім. У гэтых адносінах цікавы некаторыя даныя:

Даныя (рак і тубэркулёз у процантных адносінах да агульнай сьмяротнасьці):

Рак Тубэркулёз
За 1890—1899 г.г. 7 проц. 14 проц.
“ 1900—1909 г.г. 9 проц. 12 проц.
„ 1910—1919 г.г. 11 проц. 11 проц.
“ 1920 г. 11 проц. 9 проц.
» 1921 г. 13 проц. 9 проц.

У Англіі ў 1923 г. памерла ад раку 43.000 чалавек, а ад тубэркулёзу 41.000. Германская статыстыка дае такія лічбы процанту сьмяротнасьці (да агульнай сьмяротнасьці):

1914 г. 1918 г. 1920 г. 1924 г. 1925 г.
Рак 7 проц. 6 проц. 6 проц. 10 проц. 12 проц.
Тубэркулёз 7 проц. 18 проц. 16 проц. 9 проц. 6 проц.

Цяпер зьвернемся да пытаньня пра тое, якая частка самых ракавых хворых гіне. Для ілюстрацыі я зьмяшчаю наступныя лічбы, якія даюць агульнае ўяўленьне пра гэту сьмяротнасьць.