Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтых адносінах зьяўляецца нясумненым. Я прыпамінаю вялізарныя флегмоны канцавін, даводзіўшыя да ампутацыі або нават піэміі, якія я нярэдка бачыў 20 год таму назад у гарадзкіх амбуляторыях; цяпер я іх бачу вельмі рэдка. І калі яны яшчэ бываюць на вёсцы, дык прычына гэтага толькі ў адсутнасьці там пакуль што мэдычнай дапамогі ў належным разьмеры.

Пры цяжкіх траўмах нярэдка бываюць і цяжкія інфэкцыі; калі зьменшыцца колькасьць першых, дык гэта дасьць колькаснае зьмяншэньне сьмяротных вынікаў пры інфэкцыі.

Раней я ўжо гаварыў пра значэньне сваячасовасьці ўмешваньня ў справе зьмяншэньня сьмяротнасьці ад пэрытонітаў, пляўрытаў, апэндыцытаў і цэлага раду іншых запальных захворваньняў.

Наступным фактарам, які будзе садзейнічаць змаганьню са сьмяротнасьцю пры запальных захворваньнях, зьяўляецца радыкалізм нашага ўмяшаньня — пашырэньне хірургічнага мэтоду на рад захворваньняў.

Далейшая доля змаганьня прыпадае на самую стэрыялізуючую тэрапію і біолёгічныя мэтоды змаганьня з інфэкцыяй. На гэтым фроньце атрымана ўжо ня мала перамог і далейшыя спробы, зразумела, скончацца посьпехам.

Усе гэтыя даныя, узятыя разам, дазваляюць з надзеяй на посьпех глядзець на пэрспэктывы змаганьня са сьмяротнасьцю ад хірургічных запальных захворваньняў у будучыні.

4. Пухліны. Злаякасныя пухліны.

Пытаньне пра сьмяротнасьць ад пухлін зьяўляецца вельмі складаным. Хворы, выпушчаны з хірургічнага аддзяленьня, яшчэ не азначае хворага, якому надоўга захована жыцьцё. Вось чаму, пры разглядзе сьмяротнасьці ад ракавых захворваньняў нам даводзіцца мець на ўвазе: а) пасьляопэрацыйную сямяротнасьць; б) больнічную сьмяротнасьць; в) сапраўдную сьмяротнасьць ад раку. Зразумела, што першыя дзьве рубрыкі мала закранаюць усю глыбіню пытаньня.

Пра абсолютныя лічбы сьмяротнасьці ад раку даюць некаторае ўяўленьне такія даныя: паводле Бургес у 1924 г. у Англіі ад раку памерла больш 50.000 чалавек (на 2.000 больш як у 1923 г.). У Амэрыцы штогод памірае ад раку 90.000 (паводле Грэхем[1]), — 100.000 чалавек (паводле Окснэр). У Прусіі сьмярот-

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Evarts Ambrose Graham