Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Тубэркулёзны пэрытоніт і тубэркулёз кішак таксама даюць немалую сьмяротнасьць (да 25 проц. — Оратор (1930 г.)

Сьмяротнасьць ад тубэркулёзных запаленьняў розных органаў павінна зьменшацца. Паралельна зьмяншэньню захворвальнасьці на тубэркулёз будзе зьменшацца і хірургічная захворвальнасьць; колькасьць запушчаных выпадкаў будзе зьмяншацца, магчымасьць вылечыць процэс будзе павялічвацца.

Заключэньне.

Запаленьні выклікаюцца мікробамі, і з гэтага пункту гледжаньня зьяўляюцца таксама захворваньнямі «выпадковымі», як і траўмы. Таму ў ідэале дапушчальна і сапраўдная профіляктыка гэтых захворваньняў у сэньсе вызваленьня асяродзьдзя, у якім жыве чалавек, ад прысутнасьці мікробаў, або хоць-бы вызваленьня ад іх — найбольш пагражальных пунктаў. Гісторыя эпідэмічных і інфэкцыйных захворваньняў зусім яскрава паказвае на такую магчымасьць; наша хірургія з яе асэптыкаю зьяўляецца ня менш бліскучым доказам гэтай перамогі. І калі мы зараз яшчэ маем вельмі шмат такіх захворваньняў, дык прычына гэтага, як відаць, у тым, што цэлы рад профіляктычных мерапрыемстваў намі яшчэ ня можа ажыцьцяўляцца.

На зьмяншэньне сьмяротнасьці ад запальных захворваньняў мы можам разьлічваць таму, што ў соцыялістычным грамадзтве больш культурныя і нормальныя ўмовы жыцьця падвысяць агульны ўзровень здароўя і, значыць, супроціўляльнасьць організма; вынік-жа запальнага процэсу ў вялікай меры залежыць ад апошняй. Вялізарнае значэньне страты гэтай супраціўляльнасьці організма мы бачылі апошні раз у часе сусьветнай вайны, калі цяжкасьць цячэньня інфэкцыі тлумачылася, апрача раду іншых прычын, — рэзкай стомленасьцю і зьнясіленасьцю воінаў.

Вельмі вялікае значэньне для выніку запальных процэсаў мае сваячасовае скарыстаньне лекавых мерапрыемстваў. Калі траўма дзейнічае аднакраць і хутка, і мы маем перад сабою толькі яе канчатковы вынік, дык пры запаленьні справа стаіць інакш: яно рэдка бывае маланкападобным па хуткасьці, для разьвіцьця яго дзеяньня патрэбен час і мы можам яго спыніць ці паслабіць, калі толькі мы зьявіліся яшчэ ня вельмі позна.

З прычыны гэтага, разьвіцьцё мэдычнай дапамогі і набліжэньне яе да насельніцтва павінны абавязкова выклікаць зьмяншэньне сьмяротнасьці ад запальных захворваньняў. Прогрэс у