Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Мясцовая інфэкцыя Агульная інфэкцыя (сэпсіс)
Сьпіна . 40 проц. 10 проц.
Плячо . 46 " 9 "
Прадплечча 56 " 12 "
Ручыца . 30,5 " 2,8 "
Пальцы . 48 " 0 "
Верхнія канцавіны м. інфэкц. 45 проц. агульн. інфэкц. 5,9 проц.
Лагво . 60 " 40 "
Крумянкі . 54 " 3,5 "
Сьцягно . 62,9 " 30,8 "

Галёнка . 46 "13 "
Ступа . 43 " 10 " || Ніжняя канцавіна м. інфэкц. 53 проц. агульн. інф. 19,4 проц.

Піэмія і сэптыцэмія.

На маім матэрыяле я меў усяго 10 выпадкаў сьмерці ад піэміі.

Германскія лічбы даюць правільнае ўяўленьне пра сьмяротнасьць пры агульным сэпсісе:

Германія Выпадкі Сьмярцей Проц. сьмяротн.
1923 г. 3.500 2.057 55
1924 г. 3.693 2.130 55
1925 г. 3.840 2.157 56
1926 г. 3.836 2.135 56

Наша перамога над піэміяй і сэптыцэміяй ня ў тым, што мы цяпер спраўляемся з імі шмат лепш, як даўней, а ў тым, што мы навучыліся папераджаць іх — мы зьменшылі захворвальнасьць.

Хірургічны тубэркулёз.

З ліку спэцыфічных хірургічных хронічных запаленьняў трэба паказаць толькі на тубэркулёз, які дае пэўную сьмяротнасьць: для хірургічнага сыфілісу і ганарэі сьмерць — рэдкае зьявішча.

Вызначыць сьмяротнасьць ад хірургічнага тубэркулёзу — цяжка, але ўсё-ж можна падаць некаторыя сумарныя лічбы, якія даюць орыёнтоўку.

Гады Лік выпадкаў % сьмяр.
Джыбсон 1927 202 4
Абухоўская больніца 1913 - 4,7
Ортэга 1927 500 1
Ролье 155 4,5

Я на сваім матэрыяле ў 120 тубэркулёзных хворых самых рознастайных меў 7 выпадкаў сьмерці, што дае 5,8 проц. — лічба