Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але флегмоны, якія трапляюць у больніцы, зьяўляючыся больш цяжкімі, даюць і большую сьмяротнасьць. Напр.:

Басманная больніца мела на 94 глыбокія флегмоны — 11 сьмярцей — 12 проц. сьмяр.

Абухоўская больніца (1924 г.) дае сьмяротнасьць — 4,6 проц.

Мой матэрыял: на 60 флегмон — 3 сьмерці — 5 проц.

Асабліва цяжкія флегмоны шыі: Інстытут імя Скліфасоўскага на 14 флегмон шыі меў — 2 сьмерці — 14 проц. смяротн.

Тамбоўская больніца 1886 г. — 16 флегмон шыі меў 4 сьмерці — 24 проц. сьмяротн. Таксама цяжкія флегмоны з асобнай лёкалізацыяй. Так, Гарэ[1] калісьці гаварыў пра 34 проц. сьмяротнасьці ад паранэфрытаў, чаго, цяпер зразумела, няма; але і цяпер паранэфрыты даюць пэўны процант сьмяротнасьці. Толькі гэтыя сьмерці ў меншай ступені залежаць ад цяжкасьці інфэкцыі, у большай — ад запушчанасьці хваробы і часткова ад кепскага агульнага стану організму; апошняе добра паказана лічбамі Абухоўскай больніцы за нормальныя і галодныя гады: 1914 г. — 4,6 проц. сьмяротнасьці; 1918 г. — 21,6 проц. сьмяротнасьці ад флегмон.

На аснове практыкі агнястрэльных параненьняў вайны 1914—1918 г. г. я магу зазначыць, што частасьць інфэктыяваньня і цяжкасьць запальнага процэсу проста пропорцыянальны масе, якая паражаецца. Пры наяўнасьці адных і тых-жа сродкаў параненьня і агульных умоў, я мог лічбамі сьцьвердзіць тое агульнае назіраньне, што інфэкцыя праходзіла больш цяжка і давала большую сьмяротнасьць на лагве, сьцягне, чым на плячы, прадплеччы, ручыцы і г. д. Гэты закон, зразумелы з біолёгічнага пункту гледжаньня (большая паражальная маса — большы шлях судакрананьня з ранячай прыладаю, большая маса зьмярцьвелай тканкі, дзе лёгка і пышна могуць разьвіцца мікробы і г. д.), поўнасьцю сьцьвярджаецца і пры назіраньні за інфэкцыяй у абстаноўцы мірнага часу.

На падставе свайго ваеннага матэрыялу, я мог скласьці табліцу, дэмонструючую частасьць інфэкцыі як мясцовай, так і агульнай, а таксама сьмяротнасьці; яна паказвае, што чым большая маса мяккіх тканак і касьцей паражаецца, тым часьцей і цяжэй бывае інфэкцыя.

Мясцовая інфэкцыя Агульная інфэкцыя (сэпсіс)
Чэрап 28 проц. 0 галава, шыя
Твар 14,5 " 0 тулава — мясц. інф. — 23,9 проц.
Шыя 12 " 0 агул. інф — 2 проц.
Грудзі 25 " 0
  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Carl Garré