Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўвазе разьмеркаваньне гэтай сьмяротнасьці па ўзростах, як гэта відаць з табліцы, што падаецца:

Проц. сьмяротнасьці ад пляўрытаў па ўзростах:

да 1 г — 5,3 проц.; да 10 г — 21,4 проц.; 10-20 г — 7,5 проц.; 20-40 г — 17,8 проц.; 40-60 г — 20,7 проц.; больш 60 — 24,9 проц.

Агульны процант сьмяротнасьці можна бачыць з лічбаў дзяржаўнай статыстыкі, памятаючы, зразумела, што тут гаворыцца пра пляўрыты ня выключна гнойныя:

Германія 1923 г. — 18.616 выпадкаў — 8,2 проц. сьмяротнасьці
" 1924 г. 18.276 " 7,0 " «
» 1925 г. 19.849 " 6,8 " «
» 1926 г. 19.797 " 6,8 " "

Гнойны пляўрыт дае вельмі вялікую сьмяротнасьць, асабліва у дзіцячыя гады, як гэта добра відаць з лічбаў Краснабаева і Віленскага.

Краснабаеў
Узрост Лік выпадкаў Проц. сьмяротнасьці
0-1 51 56,8
1-4 162 33,9
4-9 96 19,8
9-12 44 11,3
Віленскі
да 1 году - 70
да 2 год - 50

Удзел дзяцей значна павялічвае проц. сьмяротнасьці. Такім чынам, найбольшая сьмяротнасьць бывае ў тых аўтароў, якія маюць справу з дзецьмі.

Краснабаеў 145 выпадкаў Тэкст ячэйкі
Гайле - " 50,0 " "
Раймольд 71 " 38,0 " "
Віленскі - " 28,0 " "

Трэба мець на ўвазе яшчэ адзін момант: бактэрыолёгічную характарыстыку пляўрыта. Напр., паводле даных Краснабаева і Вітфэльда стрэптококавая эмпіэма давала 35,3 — 35,7 проц. сьмяротнасьці.

Стафілёкокавая эмпіэма давала 14,3 проц. сьмяротнасьці
Мяшаная " " 25 — 42,3 " "
Дыплёкокавая " " 7 — 28,6 " "
Пнэўмококавая " " 5 " "