Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ротнасьці ад запаленьняў наогул меншы, як ад пашкоджаньняў амаль у два разы. У Більрота — ад запаленьняў — на 3.601 выпадак — загінула 288 хворых, г. зн. 8 проц. Пры гэтым у першы пэрыод яго дзейнасьці процант быў роўны 12, а ў другі — 7,6.

Больш падрабязны аналіз у мяне ёсьць адносна 57 выпадкаў. З іх на долю запаленьняў брушыны прыпадае — 26 выпадкаў, г. зн. амаль палавіна, а калі сюды дадаць яшчэ сьмерці ад пляўрытаў — 10 — дык атрымаецца, што 36 выпадкаў залежала ад гнойнага запаленьня сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй. Такім чынам, іх важная роля ў сьмяротнасьці ад запаленьняў зусім ясная. Яшчэ ў мяне было 10 выпадкаў сэпсісу (канцавіны) і 7 выпадкаў сьмерці ад розных тубэркулёзных захворваньняў. З гэтых трох вялікіх груп, такім чынам, складаецца асноўная лічба сьмяротнасьці пры хірургічных запальных захворваньнях.

З прычыны адсутнасьці агульных лічбаў, я лічу неабходным спыніцца на тых групах, якія пераважна даюць сьмяротныя вынікі. Сюды належаць: запаленьні сэрозных абалонак поласьцяй — пэрытоніт, пляўрыт; абсцэсы ўнутраных органаў; запаленьні ўнутраных органаў; гнойныя захворваньні касьцей і суставаў; нагнаеньні мяккіх частак; піэмія і септыцэмія; са спэцыфічных інфэкцый — тубэркулёз.

Запаленьні сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй.

(пэрытоніт, пляўрыт).

Агульныя статыстычныя даныя не даюць правільнага ўяўленьня пра процант сьмяротнасьці ад пэрытонітаў — бо там мы маем значную колькасьць пэрытонітаў лагвовых — гінэколёгічных, якія працякаюць інакш, як хірургічныя дыфузныя пэрытоніты.

Вось лічбы Расіі, Германіі.

Расія 1902 г. На 5.045 выпадкаў 1.498 сьмярцей -30 проц.
« 1909-1910 г.г. » 14.666 пэрытонітаў « -37 „
1912 г. „ 8.880 “ 3.276 » −37 "
Германія 1923 г. «12.436 „3.572 “ −30 „
1924 г. „ 12.862 “ 3.697 » −28 «
» 1925 г. « 15.842 » 4.116 « −26 „
1926 г. „ 15.502 “ 4.268 » −29 "

Калі ўзяць лічбы сьмяротнасьці ад пэрытонітаў у хірургічных аддзяленьнях, дык тут мы атрымаем значна большыя лічбы. Ад 1900 г. да 1914 г. гэтыя лічбы характарызуюцца так: