Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Германія 1923 г. 1924 г. 1925 г. 1926 г.
Запаленьні скуры 79.118 86.101 90.416 91.907
Пэрытоніты 12.436 12.863 15.842 15.502
Апэндыцыты 87.842 110.025 147.334 156.614
Пляўрыты 18.616 18.276 19.949 19.737

Далей я зьмяшчаю даныя пра ўдзел «запаленьняў» у захворваньнях паасобных частак цела і органаў майго стацыянарнага матэрыялу.

Па колькасьці (проц.) запаленьняў органы і вобласьці могуць быць разьмешчаны ў такім парадку:

Чарваваты адростак 100 проц. усіх захворваньняў гэтага органу
Жоўцевыя шляхі 85 " " "
Грудзі 57 " " "
Мачапалавыя органы 50 " " "
Хрыбетнік 43 " " "
Шыя 40 " " "
Ніжн. канцавіна 35 " " "
Кішочнік 30 " " "
Твар 30 " " "
Верхн. канцавіны 23 " " "
Кутніца 10 " " "
Чэрап 4 " " "
Страўнік 3 " " "

Выявіць агульны процант сьмяротнасьці пры запальных захворваньнях наогул цяжка, з прычыны меркаваньняў, паказаных намі вышэй: адсутнасьці лічбаў, датычных усёй групы запальных захворваньняў. Але апрача таго, ёсьць яшчэ рад далейшых цяжкасьцяй. Напр., у адносінах да хронічных запальных захворваньняў вызначыць проц. сьмяротнасьці надзвычайна цяжка. Рад гэтых захворваньняў у галоўнай сваёй масе знаходзіцца ў веданьні ўнутранай клінікі. Калі частка гэтых хворых падпадае хірургічнаму лячэньню, дык няма звычайна ўстойлівага крытэрыю для параўнаньня сьмяротнасьці пры хірургічным лячэньні са сьмяротнасьцю пры тэрапэўтычным лячэньні. Далей, рад запальных процэсаў комбінуецца з іншымі захворваньнямі такім чынам, што нам цяжка сказаць, што зьяўляецца ў гэтым комплексе прэвалюючым. Усе гэтыя цяжкасьці прыводзяць да таго, што даць у гэтай групе захворваньняў такія поўныя лічбы, як гэта зроблена ў разьдзеле пра траўмы, амаль немагчыма.

У мяне на 2153 выпадкі запаленьня было 82 сьмерці, што складае 3,8 проц. Такім чынам мы бачым, што процант сьмя-