Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Елецкая земская больніца 1901—1905 г. г.

Бойка. Няшчасн. выпад. Жывёла. Земляробч. траўмы. Іншыя. Усяго
251 58 61 - 7 377 галава
11 5 2 1 1 20 шыя
63 61 15 3 1 145 грудзі
6 6 7 - - 25 жывот
63 271 67 51 51 503 канцавіны
- 9 1 - - 10 пал. орг.
_____________________________________________ 410 429 155 55 67 1080

Базарна-Карабул. больніца Саратаўскай губ. 1895—190 г. г.

Бойкі і пабоі 337
Няшчасныя выпадкі 291
Конь 228
Паданьне цяжкіх прадметаў 56
Каласы 50
Сякера 100
Нож 36 і г. д.

З гэтых лічбаў добра відаць, якое значэньне маюць у этыолёгіі сельскіх траўм бойка і затым жывёлы.

Падсумоўваючы ўсе матэрыялы аб генэзе траўм, можна сказаць, што па меры разьвіцьця нашага соцыялістычнага будаўніцтва, цэлы рад прычын для цяжкіх траўм павінен будзе паступова зьнікнуць і, адпаведна гэтаму, профіляктыка сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў цалкам супадае з тымі грандыёзнымі мерапрыемствамі, якія ажыцьцяўляюцца ў нашым соцыяльным ладзе.

Разьвіваючы нашы профіляктычныя мерапрыемствы, мы ў той самы час павінны адшукаць спосабы беспасрэднага змаганьня з самою сьмяротнасьцю, г. зн. лячэньня гэтых цяжкіх траўм.

Пры разглядзе галоўных прычын, якія выклікаюць сьмяротнасьць пры траўмах, мы павінны зьвярнуць увагу на наступныя моманты: 1) зруйнаваньне неабходных для жыцьця органаў; 2) шок; 3) крывяцячэньне; 4) інфэкцыю.

У адносінах да першага пункту хірургія пакуль што нічога ня можа зрабіць. Значнае зруйнаваньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, пашкоджаньне сэрца, зьяўленьне вялікага пнэўмоторакса і г. д. — спыняюць жыцьцё. Асаблівасьць таго патолёгічнага процэсу, які мы называем траўмаю, заключаецца ў яго «неабарачальнасьці». Пры гэтых умовах мэдычная дапамога зьяўляецца бясьсільнай. Найлепшай ілюстрацыяй будзе той факт, што шмат хворых памірае без таго, каб была зроблена спроба