Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтыя табліцы, мы можам сказаць, што першае месца займаюц параненьні жывата, а другое — зломы чэрапу, хрыбетніка і пранікальныя раны грудзей, якія стаяць прыблізна на аднолькавым месцы.

Пранікальныя параненьні жывата - ад 30 да 50 проц. сьмяротн.
Зломы чэрапу 25 "
Пранікальныя параненьні грудзей - ад 18 да 25 "
Зломы хрыбетніка да 20
Апёкі 7 "
Пашкоджаньні грудзей наогул 3 "
Раны розныя, вытненьні - каля 3 "

Якія ёсьць сродкі для папераджэньня гэтай сьмяротнасьці? Зразумела, перш за ўсё — профіляктыка, г. зн. папераджэньне самых траўм — цяжкіх, як цягнучых за сабою сьмерць, і больш лёгкіх, якія могуць зьявіцца прычынай узьнікненьня інфэкцыі. Пра апошнія зараз гаварыць ня буду, бо залічаю іх у разьдзел запальных захворваньняў.

У сэньсе профіляктыкі траўм цікавы даныя, датычныя прычын, што выклікаюць сьмяротныя траўмы. Таму я зьмяшчаю табліцу з германскай статыстыкі 1926 г. і 1 табліцу амэрыканскую.

Германія 1926 г.

Сьмяротн. пашкоджаньні выкліканы: Мужчын Жанчын
Нашчаснымі выпадкамі 18,2 29,8
Пераездам 20,0 17,0
Аўтомобілем 11,7 11,1
Паданьнем пры рабоце 7,5 1,0
Апёкамі 4,4 9,4
Пакалечаньнямі на чыгунцы 5,3 1,9
Машынамі 2,7 1,1
Электрычным токам 2,3 0,4
Трамваем 1,4 2,0
Агнястрэльнымі параненьнямі 1,8 1,3
Параненьнямі халоднай зброяй 0,5 0,4

У штаце Канзас за апошнія 14 год на 8.922 сьмерці пры выпадковых траўмах, памерла ад: выпадковых паданьняў 2.542, аўтомобіляў 2.118, на чыгунцы 1.879, апёкаў 1.169, утапленьня 1.214, машын 414.

У асноўным, трэба назваць няшчасныя выпадкі, цяжкую прамысловасьць, пераезды і бойку.

Няшчасныя выпадкі, якія не стаяць у сувязі з профэсіяй, бываюць даволі часта. Як відаць з паданых лічбаў і матэрыялаў