Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэдняга процанту сьмяротнасьці хірургічных хворых. Гэта самеа ясна і з іншых маіх лічбаў. У той час, як пашкоджаньні складалі 18 проц. усіх захворваньняў — сьмерці ад пашкоджаньняў складалі 25 проц. усіх сьмярцей. Усё, гэта, бязумоўна, сьведчыць аб тым, якую значную ролю адыгрываюць пашкоджаньні ў хірургічнай сьмяротнасьці.

Гутарка тут ідзе выключна аб пашкоджаньнях мірнага часу, бо пашкоджаньні ваенныя ня могуць быць уключаны сюды з прычыны зусім асобнага характару акалічнасьцяй і суправаждаючых: зьнясіленасьць організму, цяжкасьць інфэкцыі, сваяасаблівасьць падачы першай дапамогі і г. д. Аднак, калі выключыць гэтыя пабочныя моманты, дык мы заўважаем значную блізкасьць лічбаў сьмяротнасьці ваеннага і мірнага часу. Для аскладненых зломаў процант сьмяротнасьці прыблізна роўны 10 проц.; Цокер (1928 г.) вылічыў процант сьмяротнасьці для агнястрэльных зломаў (ваеннага часу), на падставе 25.272 выпадкаў, роўным 11 проц. Гэта падабенства, якое сьведчыць аб тым, што законы траўматычнай сьмяротнасьці аднолькавыя, ці маем мы справу з траўматычнай эпідэміяй ці з траўматычнай эндэміяй (пашкоджаньні мірнага часу), надзвычай цікава.

Пра ваенныя пашкоджаньні, з прычыны іх асаблівасьцяй, я далей гаварыць ня буду.

Пры ацэнцы ролі паасобных відаў пашкоджаньняў, мы, маючы на ўвазе зьмешачаную ніжэй табліцу, адзначаем прэваляваньне рознага роду ран, потым апёкаў і, нарэшце, аскладненых зломаў. Іншыя-ж віды пашкоджаньняў маюць адносна меншае значэньне.

Расія (1912 г.) На 9.207 сьмярцей ад пашкоджаньняў прыпадала на:
апёкі 1.766 19,5 проц.
параненьні халодныя 1.748 19,5
асладненыя зломы 1.357 15,5
параненьні агнястрэльныя 1.129 12
параненьні іншыя 1.059 11,5
вытненьні 881і 9,0
зломы звычайныя 507 5,6
іншыя траўмы 490 5,0
адмарожваньні 238 2,0
зьвіхі 32 0,4

У ніжэй зьмешчанай табліцы падаюцца вынікі вывучэньня сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў паасобных органаў (на падставе ўласнага і літаратурнага матэрыялу). Каротка рэзюмуючы