Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Адмарожваньні

Расия 1881 г. 6.155 вып. 194 сьмерць 3 проц. сьмяротн.
" 1892 г. (у б-цах) 4.777 " 155 " 3 "
Усяго 35.975 " 272 " 0,7 "
1902 (у больн.) 4.382 " 146 " 3 "
1912 (у больн.) 8.099 " 238 " 3 "
Германія
1923 г. 1.159 " 30 " 2,5 "
1924 г. 2.135 " 44 " 2 "
1925 г. 1.512 " 29 " 1,9 "
1926 г. 1.019 " 25 " 2,5 "

Такія найбольш важныя даныя пра сьмяротнасьць ад самых цяжкіх і небясьпечных пашкоджаньняў. Каротка ўспамяну пра пашкоджаньні іншых вобласьцяй.

Пашкоджаньні твару, як відаць, не даюць хоць колькі-небудзь значнай сьмяротнасьці. Напр., у справаздачы Джыбсона, на 75 выпадкаў ня было сьмярцей, у мяне таксама ня было сьмярцей на 27 выпадкаў (з іх 9 зломаў касьцей, 6 агнястрэльных параненьняў, 8 іншых параненьняў, 4 апёкі).

Пашкоджаньні шыі па маім матэрыяле таксама сьмяротных выпадкаў ня далі (4 параненьні халодныя, з іх — 2 перарэзкі гарляка; 2 — агнястрэльныя; 1 вытненьне).

Аднак, пашкоджаньні шыі далёка не такія бязьвінныя, як гэта добра дэмонструюць лічбы некаторых больніц.

Госьпіталь Георга 4 выпадкі паран. 1 сьмерць
Інст. Скліфасоўск. 24 " 6 "
Тамбоўская больніца 1886 г. 17 " 3 "

Пры пашкоджаньнях мачапалавых органаў на маім матэрыяле таксама ня было выпадкаў сьмерці. Калі не гаварыць пра разрывы мачавога пузыра і ныркі, аб чым я ўжо гаварыў вышэй, я назіраў 3 выпадкі разрыву ўрэтры, 3 пашкоджаньні машонкі: усе хворыя паправіліся. Такія-ж даныя сустракаем у большасьці справаздач іншых устаноў, хоць сьмерць ад аскладненьняў не выключаецца.

Заключэньне.

Калі мы падагулім тыя даныя, якія адносяцца да сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў, дык перш за ўсё трэба зазначыць, што сярэдняя лічба гэтай сьмяротнасьці будзе — 6-7 проц. З гэтага відаць, што процант сьмяротнасьці пры траўмах вышэй ся-