Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зьвіхі.

Сьмяротнасьць ад зьвіхаў невялікая і бывае пераважна пры зьвіхах хрыбетніка або цяжкіх агульных параненьнях. Наогул гэтая лічба вагаецца (Расія і Германія) ад 0,04 проц. да 0,5 проц.

Расія 1881 г. 6.495 выпадкаў - 32 сьмерці - 0,5 проц. сьмяротнасьці
" 1892 г. у б-цах 3.434 " 19 " 0,5 "
Расія ўсяго 36.713 " 34 " 0,08 "
Расія 1902 г. у б-цах 5.399 " 20 " 0,4 "
Расія 1912 г. у б-цах 8.731 " 32 " 0,4 "
Германія 1923—1926 г. г.
зьвіхі верхн. канцавін 19.928 " 26 " 0,13 "
Зьвіхі ніжн. канцавін 17.944 " 45 " 0,25 «

Цікава падкрэсьліць тут акалічнасьць, датычную зломаў і зьвіхаў верхніх і ніжніх канцавін: і там і тут стасунак у проц. сьмяротнасьці роўны 1:2 (1,2-2,3 проц. для зломаў; 0,13-0,25 для зьвіхаў) — закон значэньня паражальнай масы, які я закрану ніжэй, у разьдзеле аб запаленьнях.

Апёкі і адмарожваньні.

Апёкі, з ліку тых, якія лечацца ў больніцы, даюць сьмяротнасьць ад 4,87 проц. да 7-9 проц.; агульны-ж процант роўны 0,7. У Германіі — таксама ад 8,8 проц. да 10 проц.

У мяне было на 30 выпадкаў 2 сьмерці, г. зн. процант сьмяротнасьці — 7.

Апёкі

Расія ў 1881 г. мела 14.208 выпадкаў 659 — сьмярцей - 4,8 проц. сьмяротн.
» у 1892 г. у б-цах 8.150 " 621 " 7,0 "
Усяго 153.230 " 1.221 " 0,7 "
Расія 1902 г. у б-цах 12.295 " 1 101 " 9,0 "
Расія ў 1912 г. у б-цах 21.530 " 1.766 " 8 "
Германія
1923 г. 7.241 " 737 " 10 "
1924 г. 7.986 " 781 " 8,8 "
1925 г. 9.835 " 895 «
1926 г. 8.986 " 848 " 9 "

Адмарожваньні даюць у Расіі — 3 проц., у Германіі — каля 2 проц. сьмяротнасьці.