Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


У маіх 5 выпадкаў былі:

  1. гангрэна пасьля зломы бядрыцы;
  2. рэзкае малакроўе пасьля агнястрэльнага параненьня сьцягна;
  3. злом галёнкі з раздрабненьнем у старога 60 г;
  4. злом шыйкі бядрыцы ў страрога 61 г.
  5. параненьне абедзьвюх галёнак, ампутацыя абодвых сьцёгнаў.

Вытненьні і параненьні.

Усякія параненьні даюць ваганьне сьмяротнасьці паміж 2 проц. і 3 проц.; вытненьні даюць меншую лічбу (1,3 проц.), за выключэньнем больш цяжкіх контузій, дзе лічба павялічваецца зноў да 2-3 проц. Агнястрэльныя параненьні мірнага часу даюць да 10 проц. сьмяротнасьці (чэрап, грудзі, жывот!).

Найбольш цяжкія вытненьні мяккіх частак, звычайна множныя — даюць вялікі процант — 28 проц. (Інстытут Скліфасоўскага), 3 проц. (Джыбсон).

Для ілюстрацыі, зьмяшчаю наступныя лічбы:

Гады Лік выпадкаў Сьмярцей Проц. сьмяротн.
Вытненьні наогул:
Расія 1892 22.858 308 1,1
« 1902 34.662 574 1,6
» 1912 64.601 881 1,3
Легкія вытненьні:
Расія 1892 436372 431 0,1
Цяжкія вытненьні:
Германія 1923 37.195 1272 3
« 1924 44.699 1221 2,7
» 1925 56.876 1313 2,3
" 1926 56.034 1222 2,2
Вельмі цяжкія вытненьні (больнічныя выпадкі):
Інстытут Скліфасоўскага 1925 67 19 29
Джыбсон 21 7 33
Заўсайлаў 1903 Вытненьні на чыгунцы 13
Параненьні
Лёгкія раны
Расія 1892 44.9721 531 0,1