Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нім умяшаньні, г. зн. аб організацыі хуткай хірургічнай дапамогі. Значэньне часу ў гэтым пытаньні добра ілюструе рад лічбаў.

Пашкоджаньні брушных органаў:

Опэраваныя да 4 гадзін даюць 15,3 проц. сьмяротнасьці
да 8 44,4
12 63,6
Пазьней 70

Печань — закрытыя пашкоджаньні — Тэле, 1912 г.

Опэрацыя ў першыя 6 гадзін 39,5 проц. сьмяротнасьці
другія 6 гадзін 50,5
трэція 6 65
праз 24 86

Параненьні печані — Балярскі.

Опэрацыя ў першыя 2-3 гадзін -15
праз 24 -80

Разрывы пузыра пры опэрацыі:

у першыя 12 гадзін на 13 хворых памерла 5
пасьля 12 гадзін " 21 хворых 15

Аднак трэба мець на ўвазе, што нават раньняе ўмяшаньне (гл. вышэй лічбы Лёрыя) дае вялкі процант сьмяротнасьці, і што пытаньне можа быць радыкальна разьвязана толькі ў роўніцы пасьпяховага змаганьня з пэрытонітам.

Пашкоджаньні грудзей.

У звычайных больнічных умовах пашкоджаньні грудзей сярод іншых захворваньняў займаюць параўнаўча вялікае месца. Калі ня лічыць устаноў, куды зусім не пападаюць траўматычныя выпадкі (як напр., клініка Дзьяканава), дык земскія больніцы мелі 50-58 проц. пашкоджаньняў грудзей (Елецкая, Тамбоўская), а Інстытут імя Скліфасоўскага нават 71 проц.

Сярод траўматычных пашкоджаньняў наогул, пашкоджаньні грудзей займаюць, як відаць, 3-4 месца, і здараюцца радзей толькі за пашкоджаньні канцавін і галавы. Пашкоджаньні гэтыя — вытненьні, параненьні і зломы рэбраў; значэньне іх залежыць ад пашкоджаньняў унутраных органаў — лёгкіх і (радзей) сэрца.

Большасьць пашкоджаньняў грудзей зьяўляюцца непранікальнымі, або калі і пранікальнымі, дык параўнаўча ня цяжкімі. Пашкоджаньні грудзей даюць наогул невялікі процант сьмяротнасьці, які вагаецца ад 0,5 проц. да 13 проц.; толькі ў Інстытуце імя Скліфасоўскага я сустрэў 18 проц. і гэта, зразумела, таму, што там мы маем вялікі процант агнястрэльных параненьняў.