Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Пашкоджаньні селязёнкі даюць адносна меншую сьмяротнасьць, як параненьні печані. Статыстыка параненьняў селязёнкі, якая адносіцца да таго-ж перыоду, што і вышэй зьмешчаная статыстыка параненьня печані (1907—1930 г. г.), дае такія лічбы:

Разрывы селязёнкі Разрывы печані
У сярэднім — 33—37—39 проц. сьм. 83 проц.
Рэзаныя раны — 16—17 30 "

Агнястрэльныя раны даюць аднолькавую сьмяротнасьць для абодвых органаў (ад 30 да 50 проц.).

Окіншевіч у 1925 г. дае статыстыку, якая па сутнасьці паўтарае старыя лічбы. наогул лепшыя вынікі пры пашкоджаньнях селязёнкі тлумачацца, мабыць, тым, што селязёнку можна выдаліць і гэтым самым радыкальна ўнікнуць крывяцячэньня і г. д., чаго нельга зрабіць з печаньню.

Цяжкімі зьяўляюцца пашкоджаньні падстраўнічнай залозы. Паводле даных Гулеке[1], Сантаса неопэраваныя вынікі вытненьняў падстраўнічнай залозы ўсе канчаюцца сьмерцю; з опэраваных-жа 38 чалавек — памерла — 16, г. зн. 42 проц.

Параненьні нырак зьяўляюцца, як відаць, дзякуючы іх пазабрушнаму разьмяшчэньню, менш небясьпечнымі. Ужо ў даўнейшых статыстыках знаходзім такія лічбы, як 15—17—30 проц. сьмяротнасьці. Гэты самі процант сьмяротнасьці захоўвае сваё значэньне і зараз. Павінен заўважыць і на свой матэрыял: усе 5 хворых з пашкоджаньнем нырак, опэраваныя, засталіся жывымі (4 нэфрэктоміі, 1 шво раны ныркі).

Пашкоджаньні кутніцы бяз ускрыцьця брушыны даюць невялікі процант сьмяротнасьці; з ускрыцьцём брушыны — такі самы, як пашкоджаньні тоўстых кішак. У мяне было такіх хворых 2 чалавекі і адзін з іх памёр.

Разрывы мачавога пузыра даюць увогуле процант сьмяротнасьці паміж 20—30 (унутрыбрушынныя); пазабрушынныя даюць, зразумела, меншы процант. У мяне быў 1 выпадак ўнутрыбрушыннага разрыву пузыра, — хворы пасьля опэрацыі паправіўся.

Калі пры пашкоджаньнях чэрапу і хрыбетніка самую галоўную ролю адыгрывае момант несумяшчальнасьці існаваньня з паражэньнем важных жыцьцёвых цэнтраў, дык пры пашкоджаньнях жывата на першы плян высоўваюцца інфэкцыя і крывяцячэньне; змаганьне з імі зводзіцца да пытаньня аб найбольш рань-

  1. Ёсць артыкул у нямецкай Вікіпедыі