Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


нах — безадкладнай трэпанацыі, ліаччы, што пры гэтым нічога ня траціцца, а выйграць можна ўсё.

Якія-ж вынікі ў абаронцаў такога радыкалізму?

Лічбы адных гавораць за такое ўмяшаньне, лічбы другіх — за больш асьцярожны падыход.

Так Картэр, маючы агульны процант сьмяротнасьці — 39, пры опэрацыі мае — 37,2 проц. Мікстэр у неопэраваных мае сьмяротнасьць — 58,3 проц. у опэраваных — 43,4 проц. (пры зломах асновы), Эвоян на 17 опэраваных — 80 проц., на 18 опэраваных — 40 проц.; (злом асновы). Сакалоўскі на 54 опэраваных — 15 проц.; Эвоян на 22 опэраваных — 15., а на 10 неопэраваных — 5 сьмяротных выпадкаў, г. зн. 50 проц. (скляпеньне), але ў другой сэрыі — 54 опэраваных — 22 сьмерці, г. зн. 40 проц., 26 неопэраваных — 20 проц. З другога боку, Макрэзі — на агульную суму выпадкаў мае 39 проц. сьмяротнасьці, а з опэраваных — 59 проц.; Дзікінсон консэрватыўным лячэньнем дасягнуў 9 проц. сьмяротнасьці замест 55 проц.; у Інстытуце імя Скліфасоўскага на 18 неопэраваных выпадкаў памерла 2, г. зн. 12 проц. і т. д. Мне здаецца, што вынік залежыць ад паказаньняў. Неопэраваныя паказваюць большую сьмяротнасьць ад таго, што яны асабліва цяжкія, і іх іменна таму не опэруюць і т. д.

Што рашаючым момантам зьяўляецца, бязумоўна, не опэрацыйнае ўмяшаньне, відаць з табліцы Картэра (1927 г.) дзе ў аднаго і таго-ж самага аўтара, пры аднолькавых умовах лячэньня хворых, вынікі былі наступныя:

  • на 389 выпадкаў —
  • на 106 траўм чэрапу бяз страты прытомнасьці, сьмяротнасьць — 7,2 проц.
  • на 106 траўм чэрапу са стратай прытомнасьці, сьмяротнасьць — 16,7
  • на 177 траўм чэрапу з доўгачасовай стратай прытомнасьці сьмяротнасьць 68 проц.

Характарна, што ў матэрыяле Сакалоўскага, які меў 12 проц. сьмяротных вынікаў, — 78 проц. усіх пашкоджаньняў здарылася ў часе бойні і ня было ніводнага агнястрэльнага параненьня; у мяне, пры 33 проц. летальных вынікаў, пашкоджаньняў ад бойкі было толькі 50 проц. і мелася 10 агнястрэльных параненьняў (на 54 выпадкі); у Эвояна, дзе пашкоджаньні атрыманы на нафтавых промыслах — 50 проц. сьмяротнасьці.