Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

звы- сьмяротных вынікаў не здараецца: так, на 129 выпадкаў мы ня мелі ніводнай сьмерці (з гэтага ліку 19 опэравалася):

пашкоджаньні мяккіх частак чэрапу 87
вытненьні чэрапу 20
пашкоджаньні касьцей чэрапу (зломы) 22
УСЯГО 129

Пранікальныя-ж параненьні даюць такі малюнак:

пашкоджаньні скляпеньня чэрапу, якія пранікаюць ў мазгі: 13 з іх не опэравана 3 сьмяротных вынікаў 2,
опэравана 10 " " " 4
Зломаў асновы 8 не опэраваны сьмяротных вынікаў 6
Агнястрэльных параненьняў чэрапу - 10 не опэравана 7 пам. 5
опэравана 3 пам. 0

Опэрацыі не рабілі ў безнадзейных або, наадварот, у лёгкіх выпадках.

Пранікальныя раны даюць вельмі вялікую сьмяротнасьць: на 32 выпадкі - 18 сьмярцей, г. зн. памерла больш палавіны. Калі ўзяць процант сьмяротнасьці ў адносінах да агульнай колькасьці пашкоджаньняў, дык сьмяротнасьць будзе роўнай 11 проц. (18 на 161).

Гэта вялікая сьмяротнасьць залежыць выключна ад цяжкасьці пашкоджаньняў. На 19 чалавек не опэраваных - не опэраваліся толькі найбольш лёгкія і найбольш цяжкія - памерла 14 чалавек (г. зн. ⅔); на 13 чалавек опэраваных памерла 4 чалавека (г. зн. ⅓).

Пашкоджаньні чэрапу на маім матэрыяле зьяўляюцца пераважна вынікам трох момантаў: бойкі, профэсыянальнай траўмы, выпадковых пашкоджаньняў.

На 161 выпадак, - было пашкоджаньняў, атрыманых у бойцы - 81; профэсыянальных траўм - 33, сярод якіх 18 пашкоджаньняў ад сельскагаспадарчых прылад; 42 пашкоджаньні былі выпадковымі; 5 пашкоджаньняў - вынікі самагубства (агнястрэльнае параненьне).

Не заўсёды сьмяротны вынік пры пашкоджаньнях чэрапу зьвязан з велічынёй параненьня; часам прычынай сьмяротнага мэнінгіту ці абсцэсу можа быць параненьне самае нязначнае.

Што можа хірург супроцьпаставіць гэтай жахлівай сьмяротнасьці?

Не гаворачы ўжо пра звычайныя мерапрыемствы па доглядзе за ранай і пра опэрацыйнае ўмяшаньне пры пэуных паказаньнях, - некаторыя настойваюць на самых радыкальных адносі-