Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тут за 4 гады на 30.598 выпадкаў злому чэрапу было 7.283 сьмерці, г. зн. 24,2 проц. — кожны чацьверты хворы гіне. Аднак, сюды ўваходзіць, бясспрэчна, і частка больш лёгкіх выпадкаў, бо калі ўзяць толькі больнічныя лічбы, дык яны большыя. Найменшую лічбу дае Дзікінсон — 29 проц.; у большасьці яна вагаецца паміж 32-39 проц., нават даходзіць да 50 проц. (Эвоян). Оратор (1930 г.) лічыць сьмяротнасьць пры пашкоджаньнях чэрапу роўнай — 15 проц. Старыя лічбы (Бэтанія 1843 г.) даюць яшчэ большы процант — на 49 выпадкаў — 32 сьмерці — 64 проц. Брэн на 470 пашкоджаньняў чэрапу сабраў 165 сьмярцей, г. зн. процант сьмяротнасьці — 35 (1881—1901 г. г.); у Ваўковіча сьмяротнасьць пры зломе чэрапу была — 25 проц.: у мяне на 54 выпадкі зломаў чэрапу памерла 18 чалавек, г. зн. — 33 проц. Часам сустракаем і малы процант. Напр. у Сакалоўскага (Менск) — 12 проц. Гэты малы процант я тлумачу выключна больш лёгкім матэрыялам.

Зломы асновы чэрапу зьяўляюцца яшчэ больш цяжкімі. Праўда, Лесен дае 12 проц., Кеню[1] — 15 проц.; але гэтыя лічбы зьяўляюцца выключэньнем; з іншых мне вядомых лічбаў, найменшая — 29,8 проц., найбольшая — 76 проц. Амэрыканскія лічбы — 39,8 проц.; 52 проц.; 69 проц., Ваўковіч дае 40 проц.

Зломы скляпеньня даюць меншыя лічбы — 13,3 проц.; 35 проц; 46 проц. Вельмі цяжкімі зьяўляюцца зломы адначасова скляпеньня і асновы чэрапу: так Эвоян дае 40 проц. сьмяротнасьці, Картэр — на 160 выпадкаў — 59,6 проц.

У параўнаньні з вышэй паказанымі лічбамі, лічбы Мельнікава — процант сьмяротнасьці ад зломаў чэрапу да вайны — 6,4 проц. і 8,4 проц. — пасьля вайны, — для мяне зьяўляюцца зусім незразумелымі.

Сумныя лічбы даюць агнястрэльныя раны мірнага часу: на 15 выпадкаў, напр., — 12 сьмярцей (Зьвераў, Інстытут Скліфасоўскага). У маім матэрыяле — на 10 выпадкаў памерла 5 чалавек (неопэраваных). Прычыну цяжкасьці гэтых параненьняў трэба, мабыць, бачыць у блізкай адлегласьці, на якой наносяцца параненьні, бо гэта ў большасьці выпадкаў — самагубствы. Мой уласны вопыт пры пашкоджаньнях галавы такі: пашкоджаньні чэрапу складаюць галоўную частку хірургічных захворваньняў чэрапу ў звычайнай больнічнай абстаноўцы; у мяне сьмяротнасьць — 81 проц., г. зн. 4/5 выпадкаў; большасьць гэтых параненьняў, на шчасьце, не пранікаюць у поласьць мазгоў (4/5), толькі 1/5 з іх — пранікальныя (32 на 161); ад непранікальных ран чэрапу звы-

  1. Верагодна, маецца на ўвазе Эдуард Кеню (Édouard Quénu) — французскі хірург — Заўвага ад Вікікрыніц