Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыйнага часу — 51 проц. (Тамбоўская), 43 проц. (Елецкая). У другой земскай больніцы на 2.268 хірургічных хворых траўм было 279, г. зн. 10,6 проц. У маёй клініцы (больніцы) процант траўм быў роўны — 18,3. Сярэдні процант траўм сярод хірургічных хворых у стацыянарах можна лічыць роўным 15-20 проц.

Гэты процант, сам па сабе даволі вялікі, аднак значна павялічваецца для некаторых вобласьцей цела і асабліва для галавы і канцавін. Напр., у Інстытуце Скліфасоўскага (Масква 1925 г.) на ўсе захворваньні галавы — пашкоджаньняў было — 90 проц., а ў Елецкай — звычайнага тыпу рускай больніцы — 50 проц.

Паводле матэрыялу раду больніц, пашкоджаньні паражаюць перш за ўсё галаву, потым канцавіны, грудзі і, нарэшце, жывот, шыю і т. д.

Назіраньні маёй клінікі даюць наступны малюнак:

Пашкоджаньні чэрапу складалі 81 проц. усіх захворваньняў данай вобласьці
верхніх канцавін 68 проц.
ніжніх 46
грудзей 43
хрыбетніка 35
твару 20
шыі 11
жывата 8
мачапалавых орган. 4

Агульная сьмяротнасьць насельніцтва ад траўм ілюструецца такімі лічбамі: у СССР (1925 г.) на 10.000 насельніцтва памерла ад пашкоджаньняў:

Масква 5,1, Ленінград 5,9, іншыя гарады 5,4-5,5, Украіна 4,3 і Беларусь 5 (паводле Смулевіча — 4).

У Германіі памерла ад пашкоджаньняў:

У гарадох, дзе насельніцтва больш 100.000 3,6
" " " " " " менш " " 3,0

У Італіі, у абсолютных лічбах, у 1924, 1925 і 1926 г. г. памерла ад пашкоджаньняў 12.887, 13.434 і 12.659 чалавек (для параўнаньня падаю лічбы сьмярцей ад злаякасных пухлін там-жа — 25.719, 22.734, 22.548).

Удзел сьмярцей ад траўм у агульнай сьмяротнасьці паказваюць наступныя даныя: на Беларусі — гэты процант роўны — 2,4; па штату Канзас (Паўночна-Амэрыканскія Злучаныя Штаты) — 5,7 проц. Паміж гэтых лічбаў, у якіх яскрава выяўляецца момант індустрыяльнага разьвіцьця, вагаецца лічба ўдзелу сьмяротнасьці ад траўм у агульнай сьмяротнасьці.