Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

словых рабочых траўмы займаюць другое месца, даючы 19,1 проц. (пры 24,3 проц. інфэкцыі); у служачых і непрамысловых застрахаваных яны давалі 6,1 проц. Таксама паводле ангельскіх даных 1924 г. траўмы займаюць трэцяе месца (тубэркулёз - 20,1 проц., інфэкцыі - 13,8 проц., траўмы - 13,4 проц.).

У некаторых профэсіях гэты процант павялічваецца да 36,6 (здабывальная прамысловасьць), 34,5 проц. (апрацоўка мэталю, дрэва), 31 проц. (транспорт), 30 проц. (апрацоўка мінэралю) і г. д. (СССР, 1925 г.). Паводле Садоўнікава - да 44 проц. усіх хвароб у рабочых - гэта траўмы.

Якія ўмовы ў цяжкай індустрыі? Дзеравенка ўказвае такія лічбы: на заводзе імя Пятроўскага ў 1924 г. - колькасьць рабочых - 17.192, траўмаў - 15.055 (153 проц.); у 1926 г. - колькасьць рабочых - 17.192, траўм - 16.505.

Траўматызм сярод сялянскага насельніцтва менш, але ўсё-ж і тут ён значны. Калі абазначыць коэфіцыент прамысловага траўматызму лічбай - 80, тады сялянскі траўматызм абазначыцца - 40 (паводле Оппэля).

У якасьці вываду можна прыняць палажэньне, што траўмы адыгрываюць значную ролю ў агульнай захворвальнасьці і яшчэ больш значную - сярод хірургічных захворваньняў.

Таксама не малое месца займаюць траўмы сярод хворых хірургічных аддзяленьняў, хоць значная большасьць траўм, як лёгкія, у стацыянар не пападаюць. Гэта характарызуюць лічбы Дзеравенка: з усёй колькасьці пашкоджаньняў на заводах госьпіталізавана было - 1 проц. У Расіі ў 1912 г. на агульны лік - 3.282.841 хворых, якіх лячылі ў больніцах (ня толькі хірургічных) - траўм было 9 проц., г. зн. кожны 11 хворы лячыўся ад пашкоджаньня.

У хірургічных больніцах процант гэты, зразумела, большы, ён вагаецца залежна ад характару ўстановы. Напр., клініка Дзьяканава мела ўсяго 3 проц., што тлумачыцца яе аддаленасьцю ад цэнтра гораду. Лічба Джыбсона (14 проц. на 12.144 хворых вялікай амэрыканскай больніцы) мабыць, правільней за ўсё паказвае існуючыя стасункі.

У Абухоўскай больніцы ў 1913 г. на 8.199 хворых было 38,5 проц. траўм (зломаў і параненьняў); у Більрота ў Цюрыху пашкоджаньняў было - 47 проц.; у Вэне - 21 проц. усіх захворваньняў. У Ваўковіча (Кіеў) пашкоджаньні складалі 30 проц., а зломы - 17 проц. усіх хворых. У земскіх больніцах дарэволю-