Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

II. Фактары хірургічнай сьмяротнасьці.

Да таго, што можна назваць «фактарамі» хірургічнай сьмяротнасьці, я залічаю ўплыў такіх момантаў, як:

  • А) характар захворваньня і яго лёкалізацыя;
  • Б) доўгачасовасьць і запушчанасьць захворваньня;
  • В) опэрацыйнае ўмяшаньне;
  • Г) біолёгічныя моманты;
  • Д) соцыяльныя моманты.

Вывучэньне гэтых фактараў важна для нас тым, што яно дапамагае вызначыць шляхі змаганьня з хірургічнай сьмяротнасьцю і дазваляе рабіць вывады адносна агульнага прогнозу.

А. ХАРАКТАР ЗАХВОРВАНЬНЯ І ЯГО ЛЁКАЛІЗАЦЫЯ, ЯК ФАКТАР ХІРУРГІЧНАЙ СЬМЯРОТНАСЬЦІ.

Я падзяляю ўсе захворваньні на наступныя групы, паводле асноўнага этнолёгічнага прынцыпу:

  • 1) аномаліі разьвіцьця,
  • 2) пашкоджаньні,
  • 3) запаленьні,
  • 4) пухліны,
  • 5) расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні.


Аномаліі разьвіцьця (прыроджаныя хваробы).

Аномаліі складаюць вельмі нязначную долю хірургічных захворваньняў; як відаць, гэтая група складае (Смулевіч) каля 1 проц. усіх захворваньняў

Сярод хірургічных стацыянарных хворых гэтая група большая, як 1 проц. Так, Джыбсон на 12,144 хворых меў 69 выпадкаў — каля 0,5 проц.; — Пэтрэн[1] — 2,5 проц.; у мяне было на 6.720 хворых — 67 аномалій, г. зн. — 1 проц. Ва ўсякім разе ясна, што ў хірургічнай захворвальнасьці — аномаліі вялікага значэньня ня маюць.

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén