Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пры раку грудзей опэрацыя ў Більрота давала спачатку 23 проц. сьмяротнасьці, урэшце - 6,7 проц; у Эсмарха 1878 г. -10 проц., у бэрлінскай больніцы Бэтанія - ад 13 проц. да 25 проц., цяпер у сярэднім сьмяротнасьць пры опэрацыі раку грудзей у нас - 2 проц. (у Герцэна - 1,39 проц.).

Процант непасрэднай сьмяротнасьці пасьля раку грудзей:

1865-1875 г. г. 17,3 проц.
1875-1885 " 7,0 "
1885-1895 " 3,0 "
1895-1905 " 2,5 "
з 1905 г. - ніжэй 2,0 проц.

Пры раку страўніка сьмяротнасьць ад рэзэкцыі да 1886 г. была: найвышэйшая - 91 проц. і найменшая - 35 проц.: у апошнія гады - найвышэйшая 54 проц. (у Гессэ з вельмі шырокімі паказаньнямі), сярэдняя - 37 проц. - 27 проц. - 24 проц. (Пятроў Шаак, Юдзін, Пошэ, Пэйчыч) і малая - 16 проц. (Штых), 10,5 проц. (Спасакукоцкі), 6,1 проц. (Фінстэрэр.)

Каменная хвароба пузыра падлягала і ў мінулым шырокамў опэрацыйнаму лячэньню. Процант сьмяротнасьці быў параўнаўча высокі. Некалькі іншакраінных лічбаў сьведчаць пра гэта: дзьве больніцы Лёндану (1872-1873 г. г.) давалі 32 проц. і 13 проц.; два аўтара (Мэйер - 1885 г. і Томсон - 1885 г.) - 19,5 проц. і 10,5 проц. Апошняя лічба была, відавочна, рэкордам, бо яна належыць буйнейшаму ўролёгу часу з матэрыялам у 782 опэрацыі. Рускія лічбы (земскіх больніц, сталічных больніц - 1886, 1889, 1891 г. г.) даюць ад 12 проц. да 18 проц. сьмяротнасьці. Агульны процант сьмяротнасьці ад каменнай хваробы ў Расіі (у больніцах) быў роўны ў 1858 г. - 10 проц., у 1892 г. - 8 проц., у 1902 г. - 7 проц. у 1912 г. - 4,7 проц. Гэтым лічбам я магу супроцьпаставіць лічбу Фрэйера, якая адносіцца да 1928 г. і выключна да дзяцей, дзе на 200 опэрацый быў толькі 1 проц. сьмяротнасьці.

Пры камянях нырак у свой час Ізраэль меў 12 проц. сьмяротнасьці; у апошнія гады Спасакукоцкі паведамляе аб 5,7 проц. сьмяротнасьці; Багаслоўскі - аб 5,4 проц.; Джыбсон - аб 5 проц; Чайка - аб 1,28 проц.; Штых - аб 0 проц.

Старыя статыстыкі нэфрэктоміі пры тубэркулёзе нырак (апрача Шмідэна) паведамляюць аб наступным процаньце сьмяротнасьці: