Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Опэрацыі Пірагова (1852—1853 г. г.)
сьмярцей
Вялікіх опэрацый 165 « 43
Ампутацый 43 » 21
Рэзэкцый 8 « 2
Выдаленьне пухлін 73 » 6
Плястычных опэрацый 16 « 1
Грыжасячэньняў 5 » 3
Літотомій і літотрыпсій 15 " 7

Якія-ж гэта «вялікія» опэрацыі? Апрача, мабыць, рэзэкцый, астатнія опэрацыі былі такімі, якія цяпер робіць пачынаючы хірург.

А вось лічбы лепшых тэхнікаў і хірургаў сваёй эпохі:

У прускіх клініках за 4 гады (1888—1892 г. г.) было зроблена 18.440 опэрацый, з якіх далі сьмяротны вынік — 2.236 — 12,12 проц.

у Эсмарха 12,11 проц.
у Трэндэленбурга 8,74 "
у Мікуліча 12,26 "
у Бергмана 18,56 "
у Більрота 11,0 "

Калі прыняць сучасную сьмяротнасьць роўнай 5 проц., дык мы будзем мець процант у два разы меншы.

Але яшчэ лепшае і больш правільнае ўяўленьне пра рух пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці за апошнія 50 г. нам можа даць агляд вынікаў у паасобных галінах. Гэтыя прыклады больш дакладныя і таму больш пераканальныя, як агульныя статыстыкі з вялікай колькасьцю няясных фактараў.

Вольныя грыжы зьяўляюцца вельмі цікавым прыкладам. У 1873 г. бэрлінская больніца Бэтанія на 101 выпадак вольных грыж мела сьмяротнасьць роўную - 23 проц. У 1887 Банкс меў 3 проц.; яшчэ ў 1902 г. Дзьяканаў меў 4 проц. Цяпер Крымаў лічыць сьмяротнасьць роўнай ад 0,9 проц. да 1 проц.; германскія лічбы (больш 200.000 грыж) даюць 0,6 проц.; цэлы рад хірургаў на сотні грыж зусім ня маюць сьмярцей; у мяне на 515 грыж таксама ня было сьмяротных вынікаў.

Цікавымі зьяўляюцца даныя пра зашчэмленія грыжы. Да 1900 г. мы мелі такія лічбы сьмяротнасьці, як 50-60 проц.; Більрот меў 52 проц.; яшчэ ў канцы гэтага пэрыоду Аліпаў вылічвае старую сьмяротнасьць у 42 проц.; далей, у даваенныя гады (1900-1913) мы маем лічбы - 23,5 проц. (Бондараў, 1906 г.), 18 проц. (Гейдэльбэргская клініка), 13,8 проц. (Старакацярынская больніца 1906 г.), і т. д. У больш позьнія гады мы сустракаем лічбы 10 проц. (Міхалкін), 6,5 проц. (Шылаўцаў), 8,5 проц. (Клініка