Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта тэндэнцыя да зьмяншэньня сьмяротнасьці ілюструецца лічбамі Расіі, СССР і Германіі.

Расія
1858 г. каля 8 проц. сьмяротнасьці ў больніцах.
1881 г. 7.62
1892 г. 6,0
1912 г. 5,0
1913 г. 5,6
СССР
1923 г. 4,0 проц. сьмяротнасьці наогул сярод хворых.
1924 г. 3,9
1925 г. 3,7
Германія
1923 г. каля 6 проц. сьмяротнасьці наогул сярод хворых.
1924 г. 5,9
1925 г. 5,1
1926 г. 5,0

Я лічу магчымым прыняць 5 проц., як сярэднюю лічбу сьмяротнасьці ў больніцах. Можна думаць, што паляпшаецца, як адзін з фактараў змаганьня з больнічнай сьмяротнасьцю і фактар «лекавае мерапрыемства». Паколькі хірургічныя захворваньні зьяўляюцца часткаю паказаных вышэй больнічных захворваньняў, мы можам выходзіць з прэзумпцыі, што зьмяншаецца сьмяротнасьць і ад хірургічных захворваньняў.

Што-ж нам фактычна вядома пра рух хірургічнай сьмяротнасьці? Ці ідзе яна паралельна руху агульнай, ці зьмяншэньне агульнай сямяротнасьці (адбрукоўка) адбываецца выключна або пераважна за лік іншых компанэнтаў?

Мы ведаем, што зьмяншэньне агульнай сьмяротнасьці ідзе, галоўным чынам, за лік зьмяншэньня сьмяротнасьці дзіцячай, сьмяротнасьці ад інфэкцый і тубэркулёзу; у якой ступені прымаюць тут удзел захворваньні хірургічныя — цяжка сказаць.

Што такое пытаньне мае сэнс, паказваюць, напрыклад, лічбы ангельскія, дзе сьмяротнасьць за 20 год — агульная — зьменшылася на 32 проц., дзіцячая — на 45 проц., ад тубэркулёзу — на 38 проц., сьмяротнасьць ад раку павялічылася на 20 проц.

Не малое значэньне мае і пытаньне аб удзеле ў сьмяротнасьці тых або іншых узростаў. Так, калі параўнаць лічбы сьмяротнасьці Англіі 1901 г. і 1921 г., дык мы ўбачым, што агульная сьмяротнасьць зьменшылася на адзінку, але гэта зьмяншэньне