Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Калі лічыць што нормальным процантам сьмяротнасьці павінна зьяўляцца 2-3, што адносіцца галоўным чынам да ўстаноў не клінічнага тыпу, дык прышлося-б прызнаць, што найлепшыя хірургі сядзяць выключна ў провінцыі.

Калі мы паглядзім на групу ўстаноў, дзе процант сьмяротнасьці вышэй сярэдняга, дык мы ўбачым, што амаль цалкам сьцьвярджаецца тое палажэньне, якое было выказана вышэй: процант сьмяротнасьці вышэй сярэдняга (за некаторымі, зразумела, выключэньнямі) прыпадае на больніцы, якія падаюць у значнай меры экстрэнную дапамогу.

5. Рух хірургічнай сьмяротнасьці

Калі хірургічная сьмяронасьць ёсьць толькі частка агульнай, дык нам цікава ведаць рух апошняй.

Якой зьяўляецца тэндэнцыя руху агульнай сьмяротнасьці?

Агульная сьмяротнасьць у Эўропе наогул і ў СССР у прыватнасьці - зьмяншаецца. Для Расіі і сучаснага СССР гэта можна ілюстраваць лічбамі, пачынаючы ад 1883 г. да 1928 г.; для Германіі - ад 1871 г. да 1927 г., для Англіі і Францыі - ад 1921 г. да 1926.

Лік сьмярцей на 1.000 насельніцтва

РАСІЯ СССР ГЕРМАНІЯ Гады Англія Францыя
Гады %%
сьмяр.
Гады %%
сьмяр.
Гады %%
сьмяр.
%% сьмяр.
1883 35,7 1923 23,1 1871 29,6 1901-04 16,2 19,6
1888 31.0 1924 23.7 1881 25.5 1910-14 13.9 18.1
1897 30,9 1925 25,8 1891 23,4 1920-24 12,2 17,7
1900 29,4 1926 21,25 1901 20,7 1925 12,2 17,7
1903 29,1 1927 20,9 1911 17,3 1926 11,6 17,5
1908 28,9 1928 17,9 1921 13,9
1913 27.3 - - 1927 12.0

Гэтыя даныя гавораць за тое, што і ў далейшым мы можам чакаць зьмяншэньня сьмяротнасьці, асабліва ў СССР, пры соцыяльнай перабудове яго быту.

Зьмяншэньне агульнай сьмяротнасьці знаходзіцца ня толькі ў залежнасьці ад зьніжэньня захворвальнасьці; трэба думаць, што і фактары лекавага парадку адыгрываюць пэўную ролю. Апошняе палажэньне можна падцьвердзіць, разглядаючы рух сьмяротнасьці не сярод усяго насельніцтва, а сярод захварэўшых і асабліва, што тых знаходзяцца ў больніцах.