Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

здачы з малой сьмяротнасьцю, і гэта адразу зьмяняе малюнак. Не далей, як на міжнародным хірургічным конгрэсе ў 1929 г. у адказ на лічбы сьмяротнасьці ад рэзэкцыі страўніка пры язьве яго — 2,6 проц. — выступіў Рамсдэль, які заўважыў, што ня ўсё апублікоўваецца; яму вядомы матэрыялы аднэй больніцы Нью-Ёрку, дзе на 11 рэзэкцый язвы страўніка было 7 сьмярцей.

Якая-ж пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць? Як відаць, трэба лічыць і пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць у сярэднім роўнай 5 проц., калі толькі лічыць опэрацыямі хоць колькі небудзь сур'ёзныя опэрацыйныя ўмяшаньні.

Ніжэй я падаю рад больнічных і індывідуальных справаздач, з якіх можна зрабіць папярэдні вывад, пры чым я браў пад увагу тыя папраўкі, якія неабходны ў моц вышэйпаданых меркаваньняў.

Процант ніжэй сярэдняга
Спасакукоцкі 2 М. Дз. У 3,4 проц.
Кастрычніцкая больніца 1927 г. 1,9 "
Каўроўская больніца 1925—28 г. 2,2 "
Растоўская больніца (2,514 опэр.) 3,3 "
Вузлавая чыгуначная больніца (Оппэль) 3,75 "
Нікалаеўская больніца 1927 г. 1 "
Гусеў 1916—25 г. г. у сярэднім 2,1 "
Эйбэр на 2.496 опэр. 1,8 "
Юдзін — на 2.801 3,0 "
Аўроў — на 1.150 2,0 "
Больніца ім. Дастаеўскага 1,7 "
Ардатаўская — 5.224 опэр. 1,3 "
Сярэдні процант
Клініка Пятрова (6.009 хвор.) 4,4 "
Больніца ім. Мечнікава (Оппэль) — 1140 хвор. 4,9 "
Вазьнясенскі (5.744 хвор.) 4,0 "
Багародзкая больніца 1926 г. 5 "
Джыбсон па 16.160 хворых 4,3 "
Кнініка Спасакукоцкага за 10 год 5,1 "
Процант вышэй сярэдняга
Менская земская больніца 1923 г. 13 проц.
Акадэмічная клініка (Оппэль) 1.968 хворых 9 "
Вазьнясенскі 1923 г. 6,5 "
Бальніца Дастаеўскага 1924 8 "
" " " " " " " " " " " " " 1925 г. 5,8
Інстытут ім. Скліфасоўскага 1.673 хворых 6,4 "
Пэральман 6 "
Бабухінская больніца 1924 г. 5,9 "