Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дае процантаў на агульную лічбу сапраўдных хірургічных опэрацый.

Як зьменьваецца процант у залежнасьці ад выходных лічбаў паказвае яшчэ і такі прыклад.

У Залогі-ж паказана опэрацый ан канцавінах 1560 з 33 сьмярцямі, што дае 2 проц. Але да ліку опэрацый на канцавінах аднесена 1.087 ліпкаплястырных павязак, карсэтаў і т. д.; адлічыўшы іх, атрымаем - 373 опэрацыі і 33 сьмерці, г. зн. 9 проц. - у неразборліва разы больш, як паказаны вышэй процант.

У справаздачы Глухоўскай больніцы за 5 год паказана 2628 хворых; з іх опэравана 1875 чал., з якіх памерла 33 чал. - 1,2 проц. У ліку 213 опэрацый на галаве - усяго 2 трэпанацыі.

З 883 опэрацый на жываце - усяго 1 выпадак завароту, 9 зашчэмленых грыж, каля 10 опэрацый на жоўцевых ходах, ніводнай рэзэкцыі страўніка і т. д. Ня дзіва, што мы маем такі малы процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.

Я ўжо зазначыў на вельмі добрую статыстыку Спасакукоцкага (2-і Маскоўскі Дзяржаўны Універсытэт) - 3,4 проц., але 58 проц. опэрацый былі грыжы (30 проц.) і апэндыцыты (28 проц.). Таксама ў справаздачы больніцы імя Дастаеўскага (1926 г.) на 1189 опэрацый - пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць была - 1,7 проц.; аднак, у матэрыяле - 40 проц. грыж і апэндыцытаў, і зусім ня было экстрэнных выпадкаў.

Або другі прыклад - Кастрычніцкая больніца Маскоўскай губэрніі робіць справаздачу пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць; на 675 опэрацый - 1,9 проц. сьмяротнасьці: трэпанацый чэрапу няма зусім; выпадак ілеус - 1; гнойны пляўрыт - 1; опэрацый на страўніку - усяго 11 і т. д.

Такіх прыкладаў можна падаць шмат. Процант сьмяротнасьці залежыць ад таго, на якія лічбы вылічваецца гэты процант. Напрыклад, у справаздачы проф. Вазьнясенскага (1923-1924 г., чыгуначная больніца) процант сьмяротнасьці вылічаны ў 4,2 (32 на 732 хворых), але ў лік 732 уваходзіць 160 хворых амбуляторных; бяз іх процант будзе - 5,5 (32 на 572).

Далей трэба мець на ўвазе некаторую аднабаковасьць лічбаў устаноў з малой сьмяротнасьцю. Звычайна публікуюцца справа-