Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гледзячы на тое, што хірургічнае майстэрства вельмі актыўнае і мае справу з вялікай колькасьцю небясьпечных цяжкіх станаў. Ужо гэтая акалічнасьць павінна даваць пэўнае ўяўленьне аб вышыні сучаснай хірургіі. Калі ўзяць лічбы сваёй больніцы, я знаходжу нават меншую сьмяротнасьць — сярэдняя па больніцы — 6,6 проц., а па хірургічным аддзяленьні — 5,7 проц.

Такім чынам, хірургічнае лячэньне, як такое, не зьяўляецца прычынай для павялічэньня хірургічнай сьмяротнасьці. «Небясьпека» хірургічнага лячэньня існуе толькі ва ўяўленьні, а не ў сапраўднасьці.

4. Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць.

Лічба процанту сьмяротнасьці ў адносінах да ўсіх хворых, якія ляжаць у даным хірургічным аддзяленьні, зразумела, дасьць нам больш правільнае ўяўленьне пра сьмяротнасьць ад хірургічных захвораваньняў, чым процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Аднак, для поўнай характарыстыкі хірургічнай сьмяротнасьці трэба мець на ўвазе і апошнюю.

Калі пры выяўленьні процанту хірургічнай сьмяротнасьці ў аддзяленьнях мы маем рад няяснасьцяй, дык пры аналізе лічбаў пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці мы натрапліваем на іншыя перашкоды.

Першая з іх — гэта тыя абсолютныя лічбы, з якіх вылічваюцца процанты. Калі ўважліва прагледзець справаздачы больніц з малою сьмяротнасьцю, дык мы нярэдка зможам констатаваць адсутнасьць там значных опэрацый, дзякуючы чаму і бывае малы процант сьмяротнасьці.

Вось некалькі прыкладаў.

Ва Ўладзімірскай земскай больніцы (1889 г.) процант хірургічнай сьмяротнасьці — 6,4; на 548 опэраваных ён складаў 3,1 проц. Аднак, калі з ліку гэтых 548 опэрацый узяць сапраўды буйныя — 123, на якіх і прыпадаюць сьмерці, дык процант сьмяротнасьці павялічваецца да 10,7 проц. Усе іншыя опэрацыі такія, што звычайна не ўваходзяць у нашы справаздачы.

У справаздачы Залогі паказана 8.050 опэрацый з 278 сьмярцямі (3,4 проц.). Але з гэтых 8.050 опэрацый трэба адлічыць 1.087 павязак; 1.346 гінеколёгічных опэрацый (з 40 сьмярцямі), 620 акушэрскіх (32 сьмярцямі); 141 упараўліваньне вывіхаў; 236 швоў (35 сьмярцямі); гэта значыць 3.430 опэрацый з 47 сьмярцямі. Застаецца 4.620 хірургічных опэрацый з 231 сьмерцю, што