Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У Абухоўскай больніцы ў 1913 г. проц. сьмяротнасьці роўны 3,8: з 10.927 хворых было опэравана 2.085 чал. (19 проц.), г.зн. было вельмі многа параўнаўча лёгкіх хворых.

Я гавару тут пра гэта для таго, каб паказаць, якое значэньне мае склад хворых у агульным процаньце сьмяротнасьці хірургічнага аддзяленьня.

Аналіз уласнага матэрыялу, які прайшоў за 51/2 год праз 1-ю хірургічную клініку Беларускага Унівэрсытэту, дае мне магчымасьць падцьвердзіць тыя вывады агульнага характару, якія толькі што зроблены. Мая клініка зьмяшчаецца ў гарадзкой больніцы і, такім чынам, па падборы хворых зьяўляецца тыповым хірургічным гарадзікім аддзяленьнем: клініка абслугоўвае гарадзкіх хворых з нязначнай праслойкай хворых, якія жывуць па-за Менскам (таксама переважна гарадзкіх, бо гэта больніца прызначана для застрахаваных). Такім чынам, нашы хворыя характэрызуюць сабой звычайны гарадзкі хірургічны матэрыял, з прычыны чаго аналіз іх складу мае некаторы агульны інтарэс. У гэту бальніцу, як цэнтральную (1-я Савецкая больніца г. Менску), трапляе значная колькасьць выпадкаў экстрэннай хірургічнай дапамогі, што таксама адбіваецца на складзе хворых.

У мяне на 7.100 хворых процант сьмяротнасьці - 5,7 (406 сьмярцей) - процант, які набліжаецца да процанту Інстытуту хуткай дапамогі, таму што і мая клініка, будучы хірургічным аддзяленьнем гарадзкой больніцы, выконвае функцыю Інстытуту хуткай хірургічнай дапамогі, зьяўляючыся адначасова клінічнай установай.

Я могу свой матэрыял параўнаць у гэтых адносінах з матэрыялам Саратаўскай клінікі Спасакукоцкага: грыж і апэндыцытаў у мяне таксама было 20 проц. (1.455 на 7.100 хворых), у Саратаўскай клініцы процант сьмяротнасьці - 5,1 у мяне 5,7 проц.

Але за тое ў сэньсе экстрэннасьці матэрыял іншы: вострых апендыцытаў у клініцы Спасакукоцкага было 84, у мяне - 186; непраходнасьць кішак - 26, у мяне 65 і т.д.; 113 зашчэмленых грыж у мяне і т.д.

Пры аналізе ўсіх гэтых лічбаў, як агульных, так і маіх асабістых, я магу зрабіць наступныя вывады: 1) Процант сьмяротнасьці ў хірургічным станцыянары ў сярэднім роўны 5; 2) Процант сьмяротнасьці больнічнай наогул і процант сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях прыблізна аднолькавы, ня-