Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вучэньні пасьляопэрацыйнай сьмяротнастьці, а цяпер абмяжуюся падачай некалькіх прыкладаў.

Клініка Дзьяканава — 100% опэравальнасьці хворых — вялікая актыўнасьць клінікі; проц. сьмяротнасьці — ад 7,3 да 13.

Факультэцкая хірургічная клініка Маскоўскага Унівэрсытэту (Алексінскі) — 1903—1905 г. г. — 8,8 проц.

Клініка Оппэля: 1908—1914 г. г.; процант сьмяротнасьці — 9, процант опэравальнасьці — 79.

Мечнікаўская больніца — пад вед. Оппэля — 1925—1926 г. г. — 7,1 проц.

Таксама ў загранічных клініках — праўда, лічбы гэтыя больш даўнія — сярэдні процант сьмяротнасьці — 7,8 проц. (на 54.760 хворых у прускіх клініках ад 1877 г. да 1892 г. памерла 2.475 чалавек); тымчасам у «вядучых» клініках таго часу — у Бергмана — процант сьмяротнасьці быў — 11 проц., а у Мікуліча — ад 9 проц. да 12 проц.

Значэньне матэрыялу можа быць ілюстравана яшчэ на такім прыкладзе. Проф. Спасакукоцкім апублікаваны дзьве справаздачы аб яго дзейнасьці: справаздача за 10 год загадваньня хірургічнай клінікай ў Саратаве і за 1 г яго работы ў 2-м Маскоўскім Дзяржаўным Унівэрсытэце. Паводле першай справаздачы рабіліся опэрацыі 4.687 чалавекам, а памерла — 241 ч., г. зн. 5,1 проц.; паводле другой опэравалася 884 чал., а памерла 31 чал., г. зн. 3,5 проц. Ня буду гаварыць пра іншыя моманты, але заўважу такі: у першай справаздачы процант грыж і апэндыцытаў быў — 25 проц. у адносінах да агульнага ліку опэрацый, а ў другой — 58.

Вельмі наглядна значэньне матэрыялу дэмонструюць даныя Вазьнясенскага: у яго ў аднэй больніцы процант сьмяротнасьці быў — 4, а ў другой — 13, толькі ў залежнасьці ад рознага тыпу хворых і опэрацый.

Вось галоўная факты, якія тлумачаць процант сьмяротнасьці, перавышючы сярэдні.

Але мы сустракаемся з іншаю зьяваю, — калі процант сьмяротнасьці бывае ніжэй сярэдняга. У такіх выпадках мае значэньне таксама склад хворых: у больніцах, з процантам сьмяротнасьці ніжэй сярэдняга, бывае значная колькасьць хворых з паражэньнем канцавін. Напр.: Елецкая больніца — проц. сьмяротнасьці — 1,77, захворваньняў жывота — 13 проц., а канцавін — 34 проц. Ветлужская — проц. сьмяротнасьці — 1,3, канцавіны — 25 проц.; Каўроўская больніца (Бярэзкін) — сьмяротнасьць — 2,2 проц., канцавіны — 34 проц. і т. д.