Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

павінны прызнаць, што ў даную эпоху на 100 хірургічных стацыянарных хворых памірае 5 чал.

Да той жа сярэдняй лічбы - 5 проц. - прыходзіць і Оппэль, разважаючы пра сьмяротнасьць у хірургічных аддзяленьнях.

Каля гэтай лічбы вагаецца сьмяротнасьць хірургічных аддзяленьняў, зьмяншаючыся або павялічваючыся на адну-дзьве-тры адзінкі. Цікава высьветліць, функцыяй чаго зьяўляюцца гэтыя ваганьні.

Перш за ўсё трэба выдзеліць установы, якія абслугоўваюць так званых экстрэнных хворых, або ўстановы, дзе такіх хворых многа: процант сьмяротнасьці ў гэтых ўстановах вышэй сярэдняй лічбы. У якасьці прыкладу я магу прывесьці Інстытут хуткай дапамогі імя Скліфасоўсага ў Маскве (Красінцаў), дзе ў 1925 г. сярэдні процант сьмяротнасьці быў роўны 6,4 проц.; Аляксандраўскую Кіеўскую больніцу (Бондароў 1909 і 1910 г. г.), дзе процант сьмяротнасьці роўны 11,5 проц. - 11,6 проц; Бабухінскую больніцу ў Маскве (Холін), дзе ў 1924 г. процант сьмяротнасьці 7 проц. Зразумела, гэта лічба, перавышаючы сярэднюю, тлумачыцца наяўнасьцю цяжкіх траўм, экстрэнных запальных захворваньняў і т. д. Гэта сьцьвярджаецца параўнаньнем лічбаў сьмяротнсьці хворых - неопэраваных і хворых - опэраваных.

Найменш гэта кідаецца ў вочы ў справаздачы Інстытуту Скліфасоўскага;

опэравана 1.643 памерла 106 - 6,6 проц.
неопэравана 776 " 53 - 6,8 проц.

але вельмі рэзка - у іншых справаздачах:

У Кіеўскай Аляксандраўскай больніцы 60 проц. гінула за першыя 2 сутак, у Бабухінскай:

опэравана 1.772 памерла 102 - 5,9 проц.
не опэравана 129 " 51 - 2,7 проц.

Другі прыклад: у Шэнкурскай больніцы:

опэравана 948 памерла 27 - 2,7 проц.
неопэравана 134 " 12 - 9,0 проц.

Другі момант - гэта матэрыял, у сэньсе наяўнасьці цяжкіх выпадкаў і адначасовай актыўнасьці хірурга. Гэтыя два моманты часта злучаюцца іменна ў клініках, куды адбіраюцца нярэдка цяжкія выпадкі і дзе часта робяцца опэрацыі, якія толькі яшчэ распрацоўваюцца. Гэты момант таксама дзе павялічэньне процанту сьмяротнасьці; больш падрабязна я разгледжу яго пры вы-