Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

III

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

На падставе ўсяго выказанага вышэй, я раблю наступныя вывады:

У агульнай сьмяротнасьці насельніцтва хірургічная сьмяротнасьць займае параўнаўча невялікае месца. Выявіць гэтую адносную долю, якая прыпадае на сьмяротнасьць ад хірургічных захворваньняў, цяжка, але, як відаць, яна роўна прыблізна 10-15 проц. агульнай. Прымаючы сярэднюю сьмяротнасьць за апошнія гады ў СССР роўнай 2,3 проц. атрымліваем агульную хірургічную сьмяротнасьць 0,23-0,24 проц. (г. зн. на 100 чалавек насельніцтва).

Паказальнікам «хірургічнай сьмяротнасьці», г. зн. процантам сьмяротнасьці самых хірургічнах хворых, трэба, відаць, лічыць, 1 на 100, г. зн. на 100 хірургічных хворых, якія зварачваюцца да ўрача, памірае 1 чалавек.

Агульная сьмяротнасьць насельніцтва зьмяншаецца. Цяжка сказаць, ці зьмяншаецца ў такой самай ступені і сьмяротнасьць хірургічная, аднак, нясумнена, што агульнае зьмяншэньне сьмяротнасьці стварае спрыяльны фон і для зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці.

Зьмяншэньне сьмяротнасьці ў больніцах наогул сьведчыць аб тым, што ня толькі зьмянаецца захворвальнасьць, але і паляпшаецца лекавая эфэктыўнасьць, выходзячы з гэтага можна дапушчаць, што іх хірургічная лекавая эфэктыўнасьць павялічваецца.

Для больш дакладнага выяўленьня хіругічнай сьмяротнасьці прыходзіцца карыстацца процантамі сьмяротнасьці хірургічных хворых у хірургічных аддзяленьнях. Дзякуючы рознастайным умовам гэтых аддзялеьняў (матэрыял, опэравальнасьць і т. д.) мы атрымаем і розныя лічбы процантаў сьмяротнасьці. У сярэднім гэты процант цяпер роўны — 5.