Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Даныя, датычныя пэрытоніту, мы паказалі вышэй (Кіршнэр[1]), гэтыя лічбы сьведчаць ня толькі пра абсолютнае павялічэньне, сьмяртнасьці з павялічэньнем узросту, але і пра адноснае павялічэньне ліку афяр.

Пляўрыт дае нам прыклад захворваньня, дзе мала ўстойлівы ўзрост зьяўляецца амаль рашаючым фактарам. Я павінен спаслацца на лічбы, ужо зьмешчаныя ў разьдзеле пра пляўрыты. Асабліва паказальнымі зьяўляюцца італьлянскія лічбы:

да 1 г 5,3 проц.
ад 1 да 10 21,4 «
» 10 " 20 7,5 «
» 20 " 40 17,8 «
» 40 " 60 20,7 «
» 61 і больш 24,9 "

На пляўрыты хварэе даволі значная колькасьць людзей ва ўсіх узростах. Там-жа мною паказаны лічбы Краснабаева, якія гэта добра падцьвярджаюць: зноў мы бачым азначэньне старасьці і ўстойлівасьці другога дзесяцігодзьдзя жыцьця.

Ад остэоміэлітаў, як відаць, паміраюць таксама ў большасьці дзеці ва ўзросьце да 10 г.

Пра значэньне ўзросту для сьмяротнасьці ад пухлін гаварыць многа няма патрэбы; я спасылаюся на ўжо выказанае ў разьдзеле пра пухліны. Магу толькі дадаць лічбы італьлянскай статыстыкі:

да 1 г 0,1 проц.
ад 1 да 10 0,8 «
» 10 " 20 0,8 «
» 20 " 40 5,9 «
» 40 " 60 34,7 «
» 61 і больш 53,9 "

Як відаць, толькі 7,6 проц. паміраючых ад пухлін мае ўзрост ніжэй 40 г, астатнія вышэй 40 г, прычым палавіна хворых гіне ва ўзросьце больш 60 год. Паводле Вільліса, да 50 г — гіне ад пухлін 23 проц. пасьля 50 г — 77 проц. Малады ўзрост паражаецца пухлінамі рэдка, але (што назіраецца ў клініках) ня мае асаблівай устойлівасьці ў адносінах да іх: наадварот, у маладых суб’ектаў пухліны працякаюць нібы асабліва злаякасна.

З ліку захворваньняў 5-й групы спынюся на грыжы, язьве страўніка, завараце, хваробах мачавых органаў. Мы ўжо зазначылі вышэй адносна грыжы, што доўгатэрміновасьць яе нашэньня мае сувязь з павялічэньнем небясьпечнасьці. Больш ста-

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Martin Kirschner