Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жанчын — 30 (2:1), а ад 15 да 60 г мужчын — 1.493, жанчын — 47 (32:1). Рубрыка «няшчасныя выпадкі» дае такія лічбы:

для ўзросту да 5 г — 1.831 м — 1.142 ж. (1,6:1)
для ўзросту больш 60 г — 2.831 " — 1.783 « (1,6:1)
» " 15-60 г — 11.930 " — 1.836 " (6:1


Адмаўляць вялікую ўстойлівасьць пэўнага ўзросту, зразумела, нельга; але яна выяўляецца, галоўным чынам, у адносінах да перамаганьня аскладненьняў, якія ўзьнікаюць. Сама-ж траўма вырашае ў першую чаргу лёс хворага сваёй цяжкасьцю.

Запаленьні вярбуюць свае афяры з усіх узростаў. Апэндыцыт ае сьм яротнасьць пераважна да 50 г (да 50 г — 83 проц. усіх сьмярцей, пасьля 50 год — 17 проц., паводле даных Вільліса'. Паводле італьлянскіх лічбаў — ва ўзросьце да 45 г ад апэндыцыту памірае больш, як ад раку. Максымум сьмяротнасьці прыпадае на гады 20-40, пасьля гэтая сьмяротнасьць пачынае зьмяншацца.

Італьлянская статыстыка таксама дастаткова яскрава гэта падцьвярджае:

да 1 г 0,7 проц.
ад 1 да 10 8,2 «
» 10 " 20 20,8 «
» 20 " 40 32,3 «
» 40 " 60 20,8 «
» 61 і больш 16,0 "

Калі ад апэндыцыту людзі паміраюць галоўным чынам да 50 г, дык ад холецысцыту і холянгіту — пасьля 50 г. Гэта відавочна са статыстыкі Вільліса:

да 50 г — 32 проц. пасьля 50 г — 68 проц.

Жоўцева-каменная хвароба ўзьнікае звычайна ва ўзросьце параўнаўча маладым, — і ў людзей старэй за 50 г адыгрываюць ролю ня толькі гады чалавека, але звычайна і запушчанасьць хваробы — яе доўгатэрміновасьць. Зварачаю таксама ўвагу на лічбы Эндэрлена[1], зьмешчаныя ў разьдзеле пры запаленьні жоўцевых шляхоў, дзе паказаны суадносіны паміж проц. сьмяротнасьці і павялічэньнем узросту. Італьлянская статыстыка таксама дастаткова пераканальна:

да 1 г 5.5 проц.
ад 1 да 10 5.6 «
» 10 " 20 1.7 «
» 20 " 40 13.4 «
» 40 " 60 29.4 «
» 61 і больш 39.7 "
  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen