Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Да пэўнай ступені тое самае мы бачым у лічбах Германіі, дзе мы маем наступнае: узрост ад 1 да 5 год дае больш, як ад 5 да 15 год.

Германія 1926 г. Абсолютныя лічбы
да 1 г 284 181 465
« 5 г 1.547 961 2.508
» 15 г 1.477 494 1.971
« 30 г 5.248 745 5.993
» 60 г 6.682 1.091 7.773
больш 60 г 2.878 1.796 4.674

Калі выразіць германскія даныя ў проц., дык мы атрымаем:

да 1 г 5 проц.
ад 1 да 5 г 11,7 «
» 6 " 15 " 8,4 «
» 16 " 30 " 22,5 «
» 31 " 60 " 34,3 "
ад 61 г і больш 21,1 «

Як відаць, да 5 (10) г. такую вялікую лічбу даюць апёкі. Гэта можна давесьці тымі-ж германскімі лічбамі, дзе сьмяротнасьць ад апёкаў разьмяркоўвалася па ўзростах наступным чыным:

да 1 г 88
ад 1 г да 5 г 699
» 6 " " 15 « 103
» 16 " " 30 « 149
» 31 " " 60 " 153
больш 60 г 131

г. зн. сьмяротнасьць ад апёкаў да 5 год дала большую лічбу (787 выпадкаў), як усе іншыя ўзросты, узятыя разам (536).

Калі, такім чынам, выключыць гэты ўзрост, як сваеасаблівы, дык ясна відаць, што пераважны проц. сьмярцей прыпадае на ўзрост, які мы называем «рабочым» — ад 15 да 60 год. Гэты факт адразу ўказвае нам, што ў траўмах адыгрывае ролю не біолёгічны, а соцыяльны фактар. Гэта лёгка зразумець пры аналізе лічбаў германскай статыстыкі 1926 г. — сьмярцей ад траўм. Траўмы ва ўзросьце да 5 г не даюць вельмі рэзкай розьніцы паміж мужчынамі і жанчынамі; гэта самае мы назіраем ва ўзросьце ад 60 год і больш — зразумела таму, што тут гэтыя траўмы больш-менш выпадковыя. Напр., ад пашкоджаньняў машынамі памірае ва ўзросьце ад 1 г да 15 г — мужчын — 57,