Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


адпаведна павышаецца, калі гаварыць толькі пра дарослых.

Не настойваючы на правільнасьці сваіх лічбаў, я лічу магчымым зрабіць наступныя вывады:

хірургічная сьмяротнасьць займае скромнае месца ў агульнай сьмяротнасьці чалавечага роду;
гэты ўдзел выражаецца, як відаць, лічбай ад 10 да 15 проц., што дае ў канчатковым выніку ад 2 да 3 сьмяротных выпадкаў на 1000 чалавек насельніцтва; калі ўзяць толькі дарослае насельніцтва, дык гэты стасунак павялічваецца.


2. Хірургічная сьмяротнасьць.

Які працант хірургічных хворых гіне?

З прычыны некаторай няпэўнасьці самога разуменьня і адсутнасьці ў номэнклятуры хвароб рубрыкі «хірургічныя захворваньні», я пазбаўлен магчымасьці, для адказу на гэта пытаньне, скарыстаць вялізарныя лічбы статыстык паасобных краін. Мы павінны скарыстаць або лічбы, якія адносяцца да паасобных захворваньняў ці груп іх, або зьвярнуцца да статыстыкі сьмяротнасцьці ў хірургічных аддзяленьнях, дзе згуртоўваюцца хірургічныя хворыя.

Але абодва гэтыя спосабы не даюць адказу на пастаўленае вышэй пытаньне, з прычыны таго, што пры гэтым не ахопліваюцца ўсе хірургічныя хворыя, г. зн. і амбуляторныя і стацыянарныя.

Для некаторага высьвятленьня пытаньня я скарыстаў наступныя даныя. Колькасьць хірургічных захворваньняў можна лічыць роўнай прыблізна 20 проц. агульнай захворвальнасьці. Калі ўсяго хворых было 567.349 чалавек (Беларусь за 1925 г.), можна лік хірургічных хворых прыняць роўным 113.469; тады 941 (лік хірургічных сьмярцей, вылічаны намі вышэй) дасьць — 0,8 проц. Гэта лічба прыблізна стаіць у адпаведнасьці з агульным «паказальнікам летальнасьці», які для Беларусі вылічаны Смулевічам амаль у 1½-2 на 100. Гэта лічба — 0,8 — азначае, што з усіх хворых, якія зьяўляюцца за хірургічнаю дапамогаю (г. зн. амбуляторных і стацыянарных разам) гіне прыблізна адзін чалавек на 100 хірургічных хворых.

Гэты паказальнік летальнасьці я прабаваў вылічыць і на ўласным матэрыяле. Калі ўзяць разам амбуляторных і стацыянарных