Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У 1913—1919 г. г. на 179 выпадкаў было 6,7 проц. сьмярцей, а ў 1919—1927 г. г. на 347 выпадкаў было 11,8 проц. сьмярцей.

Сьмяротнасьць ад вальляка наогул:
(на 100.000 насельніцтва)
Амэрыка 1901—1905 г. г. 0,8 проц.
" 1906—1910 " 1,3 «
» 1911—1915 " 1,6 «
» 1916—1919 " 1,8 «
» 1920 г. 1,9 «
» 1921—1922 " 2,8 «
(на 100.000 насельніцтва):
Амэрыка — Вільліс 1901—1905 г. г. 2,9 проц.
» " 1906—1910 " 3,6 «
» " 1911—1915 " 4,0 «
» " 1916—1919 " 4,1 «
» " 1920 г. 3,9 «
» " 1921—1922 " 5,0 "

Калі лічыць гэтыя лічбы правільнымі, дык мы маем, сапраўды, цікавы і разам з тым вельмі трывожны факт — павялічэньне сьмяротнасьці ад некаторых хвароб амаль у два разы. Нельга думаць пра павялічэньне цяжкасьці захворваньня, для гэтага няма ніякіх падстаў, і калі лічыць, што гэта павялічэньне сьмяротнасьці мае сувязь з шырокаю хваляю хірургічных умяшаньняў пры даных хваробах — дык выходзіць, што і меншы пэўны спосаб лячэньня — опэрацыі — павялічвае сьмяротнасьць ад вядомай хваробы. Зусім магчыма, што ў гэтым меркаваньні ёсьць частка сапраўднасьці. Не заўсёды пашыранасьць опэрацыйнага лячэньня бывае злучана з дастатковай да яго падрыхтаванасьцю. Трэба каб прайшоў пэўны час, пакуль выпрацуюцца такія кадры хірургаў, якія будуць стаяць поўнасьцю на вышыні хірургічных дасягненьняў і магчымасьцяй нашай эпохі. Магчыма, што гэта адпаведнасьць паміж паказаньнямі да хірургічнага ўмяшаньня і здольнасьцю яго выкананьня не захоўваецца ў патрэбнай меры і ў выніку мы сапраўды маем пэрыод, калі сьмяротнасьць павялічваецца.

Калі опэрацыя пачынае пашырацца, дык яе пачынаюць рабіць шмат такіх хірургіў, якія яшчэ не ўладаюць дастатковым вопытам і тэхнікай; вось чаму мабыць, і бывае падобны фэномен, які разам з тым павінен прымусіць нас задумацца. Зьвярну ўвагу на словы В. У. Разумоўскага[1], які пісаў у 1927 г.: «Калі опэрацыі стомій толькі пачыналіся (80-90 г г.), памылак было шмат.»

  1. Верагодна, ініцыял імя па бацьку дадзены памылкова