Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асобныя аддзелы, як хірургія нэрвовай сыстэмы, грудной поласьці, лячэньне і далечваньне траўм і т. д. Вынікі лячэньня значна палепшыліся-б, а пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць зьнізілася-б пры вылучэньні гэтых спэчыяльных галін. Таким чынам, пытаньне аб скарыстаньні спрактыкаванасьці ў інтарэсах хворых было-б перанесена з галіны індывідуальных спроб у галіну сыстэматычнага правядзеньне адпаведнага організацыйнага пачатку.

У сувязі з гэтым самым пытаньнем трэба зьвярнуць увагу на наступны факт. Пры агульным зьмяншэньня пасьляопэрацыйнай і — значыць хірургічнай — сьмяротнасьці — трапляюцца лічбы, якія паказваюць павялічэньне яе ў паасобных галінах.

Штых на вялізарным матэрыяле — 32 тысячы опэрацый за 14 год (1912—1926 г. г.) вымушан быў канстатаваць паступовае павялічэньне лічбаў пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці ад 2,2 проц. да 3,9 проц. (павялічэньне амаль у 2 разы).

Гады Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць Гады Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць
1912 2,2 проц. 1920 3,6 проц.
1913 3,1 " 1921 3,5 "
1914 2,3 " 1922 3,6 "
1915 2,7 " 1923 3,5 "
1916 2,7 " 1923 3,5 "
1917 2,6 " 1925 3,9 "
1918 2,2 " 1926 3,9 "
1919 2,2 «

Джыбсон даў такія лічбы: у 1913—1919 г. г. пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць была роўная 4 проц., а ў 1919—1927 г. г. — 4,6 проц. Ён тлумачыць гэта нарастаньне процанту сьмяротнасьці тым, што ў апошні час мы маем больш цяжкія выпадкі і больш радыкальныя опэрацыі. Такое-ж па сутнасьці тлумачэньне дае і Штых. Надзвычайна карысна ведаць яшчэ некаторыя лічбы, датычная вельмі пашыраных хвароб.

Возьмем апэндыцыт. Тут нам пападаюцца такія лічбы:

У Германіі (на 10.000 насельніцтва) сьмяротнасьць была:

Мужчын Жанчын
У 1913 г. 0,7 0,5
» 1926 " 0,8 0,6

Італія (на 10.000 насельніцтва) сьмяротнасьць: у 1924 г. 0,31, у 1925 г. 0,34 і ў 1926 г. 0,36.