Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ходзіць праз яго рукі. Саматужніцтва ў адказных хірургічных выпадках наўрад ці зьяўляецца нашым ідэалам, а між іншым, яго нельга ўнікнуць, калі матэрыял хірурга абмяжоўваецца невялікімі лічбамі. З другога боку ёсьць галіны, якія патрабуюць спэцыяльнага раглыбленьня. Зразумела, ажыцьцяўленьне гэтага ня можа быць хуткім, але мне здаецца, што гэта пытаньне павінна быць пастаўлена ў програму дня. Выдаляць злаякасныя новаўтварэньні можа, зразумела, кожны хірург, аднак, ня прыходзіцца сумнявацца, і гэта вядома з практыкі, што найлепшыя вынікі будуць дасягацца толькі ў тых установах, дзе, па-першае, хірург спэцыялізуецца ў гэтых опэрацыях, а па-другое, мае магчымасьць лячыць рак усімі іншымі сучаснымі спосабамі, апрача опэрацыі.

Значэньне спрактыкаванасьці ў справе лячэньня раку, можна паказаць хоць бы на такім малым прыкладзе: пры нерадыкальнай опэрацыі раку грудной залозы: на 7.029 выпадкаў праз 3 гады засталося жывымі 29,2 проц., а пры радыкальнай опэрацыі раку грудной залозы — на 8.921 выпадак праз 3 гады засталося жывымі 43,2 проц.

Справа лячэньня тубэркулёзу толькі тады пайшла шпаркім тэмпам, клі яна перайшла ў спэцыяльныя ўстаноы і спэцыяльная організацыі; у яшчэ большай меры гэта патрабаваньне магчыма ў адносінах да злаякасных новаўтварэньняў. Павінны быць створаны магутныя околёгічныя інстытуты з усімі сучаснымі мэтодамі лячэньня, з шырока разьвітай дапаможнаю дыспансэрнаю сеткаю і тады пытаньне лячэньня будзе выведзена з таго стану саматужніцтва, у якім яно знаходзіцца ў сучасны момант. З прычыны таго, што лік падлягаючых лячэньню хворых ня зьменіцца ад перамяшчэньня і концэнтрацыі ложкаў у ракавых інстытутах, дык і з экономічнага пункту гледжаньня гэта рэформа апраўдвае сябе, а ея эфэктыўнасьць стаіць па-за сумненьнямі. Зьмены, якія адбываюцца ў апошні час у сэньсе разьвіцьця сродкаў перамяшчэньня, адхіляе нязручнасьці тэрыторыяльнага характару. Зразумела, ажыцьцяўленьне ўсёй гэтай сыстэмы ня так лёгка і проста, але пэўныя прынцыповыя погляды на гэта павінны быць добра засвоены для руху па паказаным вышэй шляху.

Задачай майго нарысу ня можа быць ўказаньне на іншыя галіны, падлягаючыя вылучэньню ў спэцыяльныя ўстановы. Мабыць, у будучыні гэта будзе справаю асобных навукова-хірургічных організацый. Але ўжо цяпер можна гаварыць пра такія