Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

падкі «нечаканай» сьмерці? Я маю толькі даныя Пэтрэна[1]. Апошні налічвае на 16.000 опэрацый 116 такіх сьмярцей, г. зн. — 0,7 проц.

Каб зразумець характар «нечаканых» хірургічных сьмярцей, трэба крыху спыніцца на пытаньні пра нечаканыя сьмерці наогул. Апошнія часьцяй бываюць у мужчын, як у жанчын.

Надзвычайна частай прычынай нечаканай самерці зьяўляюцца хваробы сэрца. На 1.468 выпадкаў трох аўтароў (Бэльлін, Плешкоў, Марковін) сардэчная сьмерць мела месца 578 разоў, г. зн. больш, як у ½ усіх выпадкаў. З прычыны гэтага відаць, што нечаканыя сьмерці часта маюць сувязь іменна з сардэчнымі расстройствамі і наогул недастатковасьцю організма. Так, з ліку зазначаных 116 выпадкаў Пэтрэна, гэта група прычын выяўляецца 41 раз. Значыць, тут была недаацэнка цяжкага стану хворага, і сьмерць зьявілася «нечаканай» толькі паводле суб’ектыўнага ўяўленьня хірурга.

Тое самае трэба сказаць пра так званую сьмерць ад тымусу, значэньне якой трэба лічыць пераўвялічаным. Яе Марковін назіраў 7 разоў на 408 выпадкаў раптоўнай сьмерці, але выключна ў дзяцей (да 5 год). Гэты пункт гледжаньня, мабыць, найбольш адпавядае сапраўднасьці.

Адносна раду выпадкаў нечаканых сьмярцей можа стаяць пытаньне, насколькі яны зьяўляюцца «нечаканымі». Я не разумею, чаму Пэтрэн уключае ў гэту групу пэрытоніты, мэнінгіты, сэпсіс, лёгачныя аскладненьні і т. д. Усё гэта прымушае мяне думаць, што лік сьмярцей сапраўды «нечаканых» — вельмі нязначны. Да іх у першую чаргу трэба аднесьці сьмерці на опэрацыйным стале.

Сьмерць на опэрацыйным стале (калі ня лічыць опэраваньне цяжкіх, траўматычных выпадкаў), як вынік няшчаснай выпадковасьці, бывае вельмі рэдка. На матэрыяле ў 1.607 выпадкаў яна зазначана 3 разы; у Пэтрэна — 7 разоў — на 619 пасьляопэрацыйных сьмярцей; я на сваім матэрыяле — 257 выпадкаў — меў такую сьмерць 2 разы. Прычынамі часьцей за ўсе бываюць — наркоз, базэдава хвароба, моцнае крывяцячэньне, паветраная эмболія. Так, у маіх выпадках — 1-ы выпадак — сьмерць ад базэдавай хваробы (опэрацыю рабіў мой асыстэнт); 2-і выпадак — сьмерць ад крывяцячэньня і наркозу: нефрэктомія (вялікі камень, цяжкія зрашчэньні), надрыў полай вэны (опэрацыю рабіў я).

Апісаны выпадкі, дзе абстаноўка опэрацыі, страх перад опэрацыяй выклікалі псыхічны шок. Прыклад такога чыстага «опэ-

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén