Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тыкаў; з ліку 45, што засталіся — на долю зазначаных вышэй выпадкаў прыпадала 33; у Капіса — на 32 выпадкі эмболіі — такіх было 16. Аднак, да якіх опэрацый належалі астатнія выпадкі? 9 было сэптычных — эмпіэма, гангрэна машонкі, гангрэна ступы, флегмоны канцавін. Такім чынам, — сэптычныя процэсы і асабліва сэптычныя ляпоратоміі — другая галіна эмболіі. І толькі за трэцяй групай я вымушаны прызнаць момант «выпадковасьці»: гэта эмболія пры опэрацыях вольных грыж, хронічнага апэндыцыту, опэрацыі на судзінах (вальляк, геморой), на касьцях (остэосынтэз) і т. д.

Вывад: хоць эмболіі і тромбозы і бываюць выпадковымі, аднак, у большасьці выпадкаў, яны зьяўляюцца толькі адным з выяўленьняў недастатковасьці організма і ня могуць быць пастаўлены ў віну опэрацыі. Іншая справа — другая частка, меншая, дзе можна казаць сапраўды пра «выпадковасьць», якая залежыць ад акту опэрацыі.

Ці павялічваецца колькасьць эмболій?

Шмідэн[1] — на 10.988 опэрацый — меў 70 сьмярцей ад эмболіі — 0,64 проц.

Шмідэн у 1921 г. 0,21 проц.
Рост у 1913 г. 0,2 "
Капіс у 1923 г. 0,54 «
» у 1924 г. 0,29 «
» у 1925 г. 0,54 «
» у 1926 г. 0,81 «
» у 1926 г. 1,13 «
» у 1926 г. 0,42 "

Лічбы нібы гавораць за гэта, але ўсё-ж адказаць на пытаньне ў станоўчым сэньсе ня так лёгка.

Крывяцячэньні, як прычына пасьляопэрацыйнай сьмерці павінны быць цалкам аднесены за лік опэрацый. Праўда, і тут ёсьць група кравяцячэньняў, дзе сувязь з опэрацыяй зьяўляецца толькі ўзбочнай — гэта вялікая група крывяцячэньняў пры язвах страўніка. Аднак, не заўсёды можна сказаць адкуль ідзе кроў — з язвы ці анастомозу, дый у першым выпадку — дапушчальна думка, што траўма страўніка і язвы пры аглядзе і опэрацыі і зьяўляецца прычынай крывяцячэньня. Як часта бываюць такія выпадкі — паказвае лічба: з ліку 62 выпадкаў сьмерці ад крывяцячэньняў — 46 было пры язвах страўніка, як гэта відаць з наступнай табліцы:

  1. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Victor Schmieden