Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дае вось якія лічбы: на 29.190 опэрацый было 0,22 проц. эмболій, але ў 22.348 неопэраваных — было таксама — 0,1 проц. эмболій.

Што опэрацыя, аднак, мае вялікае значэньне, ясна з папярэдняй паданай мною лічбы — 3,5 проц. з ліку опэрацыйных сьмярцей. Такога процанту з ліку прычын сьмерці наогул эмболіі, зразумела, не даюць; але адначасова трэба зазначыць, што з ліку пасьляопэрацыйных эмболій, як відаць, частка павінна была-б ўсёроўна зрабіцца афяраю эмболіі.

Вельмі важнымі зьяўляюцца таксама моманты, якія ствараюць нахіл да хваробы. Тут трэба адзначыць узрост. Паводле статыстыкі дэ Кэрвэн[1] да 40 г эмболіі бываюць рэдка, ад 40 г часьцей і асабліва часта ў асоб, старэйшых за 60 год. Зьмяшчу яшчэ такую табліцу (процант эмболій ў кожным узросьце).

Узрост Любарш[2] Цургеле Райхель Швэйцарская статыстыка
10-20 - - 1,9 1,2
20-30 8,6 проц. 8,6 10,7 3,2
30-40 11,6 " 11,4 12,7 3,6
40-50 13,15 " 17,2 19,6 19,7
50-60 19,7 " 14,2 19,6 26,2
60-70 20,2 2,4 26,7 26,9

Хваробы сэрца, нырак павялічваюць магчымасьць эмболіі. Гэта сьведчыць пра зазначаны ўжо намі момант — значэньне ўзросту і запушчанасьці хваробы. У сувязі з гэтым, наўрад ці можна лічыць, што такія выпадкі сьмярцей ад эмболіі абумоўліваюцца опэрацыяй, а не характарам самой хваробы ці няспрыяльных для яе ўмоў (запушчанасьці).

Гэта самае падцьвярджаецца пры аналізе тых опэрацыйных умяшваньняў, пры якіх назіралася эмболія. Гэта перш за ўсё простатэктомія. На 56 выпадкаў з маей статыстыкі (літаратурныя выпадкі) у 11 выпадках справа ішла аб гэтай опэрацыі. Паводле дэ Кервэна эмболія пры простатэктоміі дае 1,99 проц., г. зн. бывае часьцей, як пры-якой небудзь іншай опэрацыі. Гэта можна тлумачыць толькі спалучэньнем наступных момантаў — узрост, стан уросэпсісу, удзел вэнознай сыстэмы. Потым ідуць ляпоратоміі, пры чым момант сэпсісу ці наогул інтоксыкацыі ў наяўнасьці. Гэта — вострыя апэндыцыты, пэрытоніты, холянгіты, зашчэмленыя грыжы, ілеус, цяжкія выпадкі раку. І сапраўды, з ліку 56 эмболій, якія я разглядаю, 11 было ў проста-

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Fritz de Quervain
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Otto Lubarsch