Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нясумненна ў падзеле такіх спэцыяльнасьцяй — як тэрапія і хірургія. Нават найбольш радыкальны тэрапэўт ня можа мысьліць як хірург; адсюль — мімавольнае адцягненьне опэрацыі, пропуск выгаднага тэрміну і т. д. У канчатковым рэзультаце выпраўленьне ўсіх гэтых памылак залежыць ад нас і таму неабходна настойліва дамагацца ў інтарэсах хворых агульнай мовы паміж хірургам і тэрапэўтам (гл. пра гэта вышэй).

З прычыны таго, што компанэнт сардэчнай слабасьці адыгрывае пераважную ролю амальу ¾ усіх выпадкаў, дык пытаньне пра вызначэньне сардэчнай дастатковасьці перад опэрацыяй зьяўляецца для хірурга вельмі важным. Аднак, да гэтага часу ўсе запрапанаваныя мэтоды не дасягаюць мэты, бо ўсе яны зьяўляецца для хірурга вельмі важным. Аднак, да гэтага часу ўсе запрапанаваныя мэтоды не дасягаюць мэты, бо ўсе яны зьяўляюцца паказальнікамі толькі таго, як спраўляецца сэрца з цяжкасьцямі мэханічнага характару. Пры опэрацыі-ж параўнаўча рэдка задачы бываюць іменна такога роду (анэўрызмы і т. д.), звычайна-ж справа ідзе аб інтоксыкацыі (наркоз) і раздражненьні нэрвовага характару. Вос чаму і цяпер агульная клінічная ацэнка стану хворага адыгрывае большую ролю, чым функцыянальная проба; памылка-ж пры такой клінічнай ацэнцы, нажаль, зусім магчыма.

Ніколі не забудуся я на адзін выпадак, сьведкаю якога давялося быць. У часе вайны ў 1915 г. адзін таварыш, зьбіраючася зрабіць энуклеацыю вочнага яблыка ў астатнім зусім у здаровага і моцнага маладога салдата і жадаючы паказаць значэньне пробы Штанге, зрабіў яе ў хворага перад наркозам на маіх вочах. Проба дала лічбу значна вышэй нормы, што аднак не перашкодзіла таму, каб праз некалькі мінут хворы ляжаў на опэрацыйным стале ўжо мёртвым: ён загінуў у пачатку наркозу і ніякімі сродкамі немагчыма было яго выратаваць.

У данай групе прычын сьмерци спыняюць на сабе ўвагу дзьве паасобныя рубрыкі: шок, наркоз.

Ці можна ўявіць сабе сьмерць хворага ад шоку пры ўмовах маладога або параўнаўча маладога ўзросту і добрага стану найважнейшых органаў? Мне здаецца, што такія выпадкі павінны быць вельмі рэдка і толькі спалучэньне вельмі доўгачасовай опэрацыі з вялікай стратай крыві пры гэтым могуць у адзіночных выпадках выклікаць шок. Ва ўсіх-жа іншых выпадках опэрацыя звычайна толькі ўзмацняе шок: мы гэта зазіраем пры опэрацыях з прычыны пашкоджаньняў, непраходнасьці кішочніка, зашчэмленых грыж і т. д. Пра сапраўдны шок пры іншых спрыяльных умовах можна, мабыць, гаварыць толькі ў выпадках опэрацыі пухлін на мазгох.