Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тыстыцы гэта прычына адзначана 251 раз на 1095 выпадкаў сьмерці пры опэрацыях на страўніку; 86 разоў на 108 выпадкаў сьмерці ад опэрацый на мазгох; 24 разы на 46 вып. сьмерці ад простатэктоміі; 11 разоў на 16 опэрацый на нырках; 6 разоў на 15 вып. сьмерці пры опэрацыях з прычыны Базэдавай хваробы; 32 разы на 89 вып. сьмерці пры опэрацыях на жоўцевых шляхох. Усё гэта сьведчыць аб тым, што іменна ў гэтых галінах «запушчанасьць» дасягае асабліва вялікіх разьмераў. Праўда за апошнія часы мы атрымалі рад сродкаў, якія паслабляюць дзеяньне кожнага з гэтых няспрыяльных фактараў: падрыхтоўка сэрца, змаганьне з печанёвай недастатковасьцю спосабам інсулінізацыі, значнае расшырэньне поля мясцовай анастэзыі, абарочваньні вялікіх аднамомантных опэрацый у шматмомантныя — нашы галоўныя прыёмы. Але яны ўсё-ж такі зьяўляюцца паліятывамі, і сакрэт далейшага зьмяншэньня гэтай рубрыкі сьмярцей заключаецца толькі ў адным — раньняй опэрацыі. Нажаль, на шляху да гэтага стаіць цэлы рад момантаў. Па-першае, пры шмат якіх захворваньнях цяжкай зьяўляецца раньняя дыягностыка (прыклад — рак страўніка). Па-другое, у іншых выпадках вінаваты ўрачы, якія ня ўмеюць паставіць зусім магчымы дыягназ (прыклад — рак кутніцы, які прымаецца за геморой, хоць дастаткова пальцавага дасьледваньня, каб вызначыць дыягназ). Па-трэцяе — шмат якія з гэтых хворых, знаходзяцца ў руках тэрапэўтаў, лечацца гэтымі апошнімі за тымі межамі, дзе тэрапэўтычнае лячэньне можа мець посьпех. І нарэшце, раньняй опэрацыі перашкаджае баязьлівасьць самых хворых, якія адмаўляюцца ад сваячасовай, хоць і сур’ёзнай опэрацыі з тым, каб праз некаторы час пайсьці на запозьненую і небясьпечную опэрацыю.

Зразумела, што цэлы рад захворваньняў, якія бываюць у старых людзей, або паражаюць найважнейшыя для жыцьця органы (мазгі і т. д.) і надалей будуць даваць пэўны процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці у залежнасьці ад дрэннага стану ўсяго організма ці паасобных органаў.

Але значная доля гэтай сьмяротнасьці, бязумоўна, можа быць унікнута выключна шляхам правільных аднасін да справы самых урачоў. Я назваў-бы той кірунак, якога трэба трымацца хірургіі ў будучыні — абачлівым радыкалізмам. Хірург-консэрватар, які адмаўляецца рабіць опэрацыю ў больш-менш рызыкоўным выпадку, наўрад ці робіць правільна, але і той, які робіць опэрацыю ў амаль безнадзейным выпадку — компромэтуе опэрацыйнае ўмяшаньне. Бяда ўрачоў і хворых у шмат якіх выпадках заключаецца