Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Цяжкасьць адрозненьня сьмерці ад опэрацыі і сьмерці пасьля опэрацыі прыводзіць да таго, што ў пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць залічаюцца ўсе выпадкі, і толькі наш далейшы аналіз можа выявіць прычынную сувязь паміж опэрацыяй і сьмерцю.

Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.

Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці раблю на падставе вывучэньня 1.607 выпадкаў, атрыманых мною пры літаратурным выяўленьні пытаньня і 257 выпадкаў уласнага клінічнага матэрыялу. У асноўных рысах гэты матэрыял разьмяркоўваецца такім чынам.

А. Паводле літаратурных даных — 1.607 выпадкаў:

1. Сьмерці, маючыя сувязь з агульным кепскім станам хворага, або кепскім станам важных органаў 493 — 30 проц.
2. Сьмерці ў выніку інфэкцыі 418 — 26 "
3. Лёгачныя аскладненьні 272 — 17 "
4. Крывяцячэньні 62 — 3,8 "
5. Эмболіі і тромбозы 56 — 3,5 "
6. Аскладненьні з боку брушных органаў (ілеус і інш.) 184 — 11,7 "
7. Іншыя прычыны 122 — 8 "

Б. На сваім матэрыяле я меў з 257 сьмярцей

1. Сьмерці, залежныя ад інфэкцыі 92 — 35 "
2. Сьмерці ў залежнасьці ад агульнага дрэннага стану хворага або дрэннага стану органаў 78 — 30 "
3. Лёгачныя аскладненьні 24 — 9 "
4. Крывяцячэньні 4 — 2 "
5. Эмболіі і тромбозы 4 — 2 "
6. Брушныя аскладненьні 19 — 7 "
7. Іншыя прычыны 36 — 15 "

Некаторую розьніцу ў лічбах я тлумачу пэўнай розьніцай матэрыялу (многа экстрэнных выпадкаў у маім матэрыяле), але ў асноўным гэтыя лічбы вельмі паказальныя: 74 проц., г. зн. ¾ усіх выпадкаў пасьляопэрацыйнай сьмерці ад дрэннага стану хворага, інфэкцыі і лёгачных аскладненьняў — гэта лічба аднолькавая ў абедзьвух статыстыках.

Далейшай маей задачай зьяўляецца больш паглыблены аналіз гэтых паасобных прычын сьмерці.

Дакладна разьмежаваць такія прычыны пасьляопэрацыйнай сьмерці, як шок, сардэчная недастатковасьць, уплыў наркозу, недастатковасьць печані, нырак, агульнае зьнясіленьне — цяжка,