Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

19,6, ад 1914 г. — 40 проц. Раньняя зьвяртальнасьць павялічылася ў два разы; сьмяротнасьць зьменшылася амаль у два разы.

Гэтыя, так званыя, вострыя хваробы намі дастаткова разгледжаны раней і таму спыняцца больш на іх няма патрэбы. Але трэба яшчэ раз падкрэсьліць, што побач з траўматычнымі і безадкладнымі выпадкамі, мы сустракаем яшчэ больш хронічных выпадкаў, у чым вінаваты часткова самі хворыя, а часткова ўрачы.

У разьдзеле пра пухліны я ўжо паказваў лічбы нэопэрабільных ракаў. Фукс-Панэк у 1928 апублікаваў работу, дзе даводзіў, што на 1.717 выпадкаў нэопэрабільных ракаў віна хворага або ўрача мела месца ў 1.282 выпадках.

Запушчаныя пляўрыты, апэндыцыты, холецыстыты, холянгіты і т. д. сустракаюцца заўсёды ў практыцы хірурга. Значнасьць зьнясіленасьці і няўстойлівасьці ў такіх запушчаных хворых відаць з таго, што часам і так званыя «пробныя» опэрацыі канчаюцца сьмерцю. Напр., у Вазьнясенскага на 243 выпадкі сьмерці 15 сьмярцей было ад «пробных» опэрацый, г. зн. 6 проц.

Уплыў такога моманту, як агульная ўстойлівасьць відаць напр., з наступных даных. Абухоўская больніца дала сьмяротнасьць:

у 1913 г. 3,8 проц.
" 1917 " 7,9 «
» 1918 « 11,1 „
“ 1919» 13 "

Гэта павялічэньне сьмяротнасьці прыходзіцца тлумачць амаль выключна няўстойлівасьцю ў галодныя гады.

Побач з такім фактарам, як характар самога захворваньня, гэты момант — запушчанасьць захвораваньня — адыгрывае другую па важнасьці ролю. Ва ўзьнікненьні самога захворваньня часам вінаваты такія моманты, якія ляжаць па-за нашым узьдзеяньнем; у адносінах да запушчанасьці захвораваньня мы знаходзімся ў іншых умовах. Першым і самым важным фактарам змаганьня з такою запушчанасьцю трэба лічыць добрую організацыю блізкай да насельніцтва мэдычнай дапамогі; у паасобку дыспансэрны мэтод зьяўляецца дастатковай гарантыяй таго, што захворваньне будзе выеўлена ў самым пачатку яго разьвіцьця. Для правільнага хірургічнага значэньня вельмі важна вызначыць тую мяжу, дзе павінна быць спынена консэрватыўнае лячэньне і дзе трэба распачаць опэрацыйны мэтод. Хірургія вымушана з жалем адзна-