Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Кюстэр 35 проц.
Фёдараў 33,3 "
Ледэ 34,5 "
Чайка 33,3 "
Буль 25 "

Або я магу падаць для параўнаньня дзьве статыстыкі, дзе ясна відаць значэньне ня столькі самога хірурга, колькі стану хворых.

Фёдараў Спасакукоцкі
Піэлётомій 100 - 1 проц. сьмярот. Піэлётомій 60 - 0 проц. сьмяр.
Нефротомій 69 - 22 " " Нефротомій - 6 " "
Нэфрэктомій 115 - 12 " " Нэфрэктомій - 9,5 " "
Урэтротомій 42 - 0 " " Урэтротомій - 14,5 " "

Камяне мачаточніка — паводле матэрыялаў Вазьнясенскага за апошнія 5 год — далі на 121 выпадак опэрацый (зборная статыстыка) — 5 проц. сьмяротнасьці.

Лячэньня каменнай хваробы мачавога пузыра робіць таксама пэўныя посьпехі; вось для ілюстрацыі некаторыя лічбы:

Расія
1858 г. 78 хворых 8 сьмярцей 10 проц. сьмяротнасьці.
1892 г. 1.765 " 145 " 8 " "
1902 г. г. 4.065 " 296 " 7 " "
1912 г. 7.389 " 349 " 4,7 " "

Для ілюстрацыі пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці я сабраў за гады 1872—1891 — 953 больнічныя выпадкі са 105 выпадкамі сьмерці, што складае 11 проц. Якаўлеў дае з гэтага-ж (і больш даўняга) пэрыяду больш высокія лічбы.

на 11.165 памежжавых камнесячэньнеў 13 проц.
на 902 сярэдзінных " 11 "
на 130 высокіх сячэнняў пузыра 20 "

Але ўжо пачатак нашага стагодзьзя дае пры літотоміі ў дзяцей лічбы ў 7-8 проц. (Александраў, Лезін 1901 г.) Фрэйер у 1928 г. публікуе 1 проц. сьмяротнасьці на 200 опэрацый у дзяцей.

За выключэньнем запушчаных выпадкаў, літотомія цяпер не павінна даваць колькі-небудзь значнай сьмяротнасьці.

Разгледзець матэрыял пра сьмяротнасьць пры простатэктоміях цікава таксама і з пункту гледжаньня некаторых вывадаў, якія гэты матэрыял дазваляе зрабіць. Хворыя, з якімі даводзіцца мець справу — гэта старыя людзі, організм якіх зьня-