Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


увагу іх даных, дык сярэдні процант сьмяротнасьці пры рэзэкцыі страўніка з прычыны язвы апошняга цяпер можна лічыць роўным 14 проц. Праўда, гэту статыстыку вельмі абцяжаюць малыя лічбы з вялікай сьмяротнасьці; вялікія статыстыкі даюць лепшы малюнак — 9 проц. Рускія лічбы даюць паводле ўзорнай статыстыкі Магазініка — 12,2 проц. пры язьве страўніка і 13,2 проц. — пры язьве дванаццаціпалай кішкі. Але і тут ёсьць лепшыя лічбы: у справаздачы Юдзіна мы бачым 7 проц. сьмяротнасьці на 65 рэзэкцый. Пры вывучэньні прычын гэтай сьмяротнасьці мы павінны константаваць, што тут мы маем звычайна больш цяжкія выпадкі: калезная язва, нярэдка пранікальная язва, г. зн. такія выпадкі, якія пры тэрапэўтычным лячэньні ніякага эфэкту не даюць.

Ілеус. Прогноз пры ілеусе наогул вельмі цяжкі. Паводле Страсбургера[1] вылячэньне ілеуса без опэрацыі магчыма толькі пры дынамічнай яго форме. Часам мы назіраем самавылячэньне і пры іншых відах ілеуса: напр., пры інвагінаце ў дарослых, пры адыходзе інвагінату пасьля яго зьмярцвеньня.

Аднак выпадкі самавылячэньня пры мэханічным ілеусе бываюць вельмі рэдка, і опэрацыйнае ўмяшаньне зьяўляецца адзіным спосабам выратаваньня жыцьця хворага.

Старыя лічбы былі дастаткова безнадзейныя. Да 1873 г. памірала 73 проц. хворых (Англія). Потым у канцы мінулага і пачатку цяперашняга стагодзьдзя ўстанавілася лічба сьмяротнасьці паміж 50 проц. і 60 проц.; з вядомымі ваганьнямі яна ў асноўным застаецца і цяпер, як гэта паказваюць зьмешчаныя ніжэй лічбы. Аднак ёсьць тэндэнцыя да палепшаньня, якая заключаецца ў тым, што павялічваецца колькасьць статыстык з лічбамі, ніжэй 30 проц. 40 проц., і зьяўляецца нават статыстыкі з 19 проц. (Гольдэр). Праўда, у гэтым апошніх, пры іх аналізе, мы звычайна не знаходзім цяжкіх выпадкаў.

Красінцаў 81 выпадак 50 проц. сьмяротнасьці
Абухоўская б-ца 511 " 56 " "
Залога 21 " 71,4 " "
Джыбсон (1913—1919 г. г.) 36 " 41,6 " «
» (1919—1927 г. г.) 39 " 47 " "
Спасакукоцкі 26 " 42 " "
Бондароў 11 " 45 " "
Зібэнгаар (за 7 год) 18 " 61 " "
Перальман - " 58 " "
Саўкоў - " 42,7 " "
Козыраў - " 28,8 " "
  1. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Julius Strasburger