Гэта старонка не была вычытаная
„І чаго ж ты, сонца,
Ходзіш, як за ценем?
Ой, відаць, забыўся нешта
Цар пра нас у Вене.
„Ці спароць нам сонца,
Ці мо‘ больш падперці?
Ужо, мусіць, нам, сялянам,
Толькі й ждаць, што сьмерці.
„Хто пра крыўду нашу
Там яму замовіць? —
Хіба можа пан намесьнік[1]
У высокім Львове.
На паноў ня мае
Пан намесьнік вока,
Адно з думак, каб з сялянства
Скінуць пана — цмока.
Да мужычай жальбы
Мае ён увагу,
Хай адно калі прачуе,
Дзе пад панам блага.
- ↑ Намесьнік начальнік краіны ў б. Аўстрыі, прыблізна як генэрал-губарнатар у б. Расіі.